У сувязі з тым, што выбары прызначаны на 14 студзеня, а дэклярацыі трэба падаваць не пазьней за 4 сьнежня, узьнікла пытаньне за які ж год прадастаўляць дэклярцыі? Цэнтравыбаркам вырашыў, што дэкляраваць прыбыткі трэба за 2005 год. Маўляў, прадставіць дэклярацыю за каляндарны 2006 год немагчыма. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла:
(Ярмошына: ) “Гэты пэрыяд– пачатак году пазбаўляе выбарца магчымасьці мець сапраўдную інфармацыю аб прыбытках кандыдатаў у дэпутаты менавіта напярэдадні выбараў. Усё ж такі мінулы год з улікам таго, што мяняецца курс даляра, і заробкі, і наагул рэальнае ўяўленьне аб прыбытках у выбарцаў мяняюцца, у гэтым пляне ёсьць пэўныя скажэньні. Тым ня менш тут няма выйсьця ў нас”.
Таксама вызначана, што выбаркамы будуць вырашаць месца публікацыі зьвестак аб прыбытках і маёмасьці – альбо ў мэдыях, альбо ў тэксьце агульнага плякату з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у дэпутаты.