Паглядзелі, на якія даты цяпер ёсьць квіткі і колькі яны каштуюць у адзін бок.
Тбілісі (Грузія)
Найбліжэйшая даступная дата — 30 верасьня. Цана білетаў пачынаецца ад 434 эўра.
Кутаісі (Грузія)
Найбліжэйшая даступная дата — 26 верасьня. Цана білетаў пачынаецца ад 429 эўра.
Батумі (Грузія)
Найбліжэйшая даступная дата — 4 кастрычніка. Цана білетаў — ад 384 эўра.
Ерэван (Армэнія)
Найбліжэйшая даступная дата — 28 верасьня. Цана білетаў ад 611 эўра.
Стамбул (Турэччына)
Найбліжэйшая даступная дата — 7 кастрычніка. Цана білетаў ад 711 эўра.
Алматы (Казахстан)
Найбліжэйшая даступная дата — 27 верасьня. Цана білетаў ад 669 эўра.
Нурсултан (Казахстан)
Найбліжэйшая даступная дата — 23 верасьня. Цана білетаў ад 584 эўра.
Баку (Азэрбайджан)
Найбліжэйшая даступная дата — 26 верасьня. Цана білетаў ад 551 эўра.
Квіткі з Масквы пакуль маюцца ў продажы і на 21 верасьня, і на 22-га. Але цэны істотна ўзьляцелі. На 22 верасьня самы танны квіток са сталіцы Расеі каштуе 436 эўра.