Праваабаронцам стала вядома, што 2 верасьня Менскі абласны суд, разгледзеўшы апэляцыйную скаргу, зьмякчыў пакараньне маладачанцу Паўлу Кучынскаму — замест 5 гадоў узмоцненага рэжыму суд прысудзіў яму 4 гады і 9 месяцаў зьняволеньня. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аднак у той жа час суд павялічыў памер кампэнсацыі, якую мусіць выплаціць Павал — з 2500 да 3840 рублёў.
27-гадовы Павал Кучынскі — інвалід першай групы, у яго чацьвёртая стадыя раку. У чэрвені суд Вілейскага раёну пакараў яго 5 гадамі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў абразе Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, судзьдзі, гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.