Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18-гадоваму палітвязьню аблягчылі ўмовы ўтрыманьня — перавялі з калёніі на «хатнюю хімію»


Максім Шатохін
Максім Шатохін

Летась 12 жніўня непаўналетняга Максіма Шатохіна абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і пакаралі 3 гадамі зьняволеньня.

Берасьцейскага палітвязьня Максіма Шатохіна перавялі з калёніі на «хатнюю хімію», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

12 жніўня 2021 году ў Ленінскім судзе Берасьця судзьдзя Сьвятаслаў Каліна прызнаў Максіма Шатохіна вінаватым у «масавых беспарадках» пасьля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі) і пакараў яго 3 гадамі пазбаўленьня волі.

На момант вынясеньня выраку хлопцу было 17 гадоў.
Пакараньне Максім адбываў у выхаваўчай калёніі № 2.

Гэта ня першы выпадак аблягчэньня ўмоваў утрыманьня палітвязьням за апошнія дні. Так учора стала вядома, што на волю раней за сканчэньне тэрміну выйшла 70-гадовая Галіна Міхальчук, асуджаная на 2,5 года калёніі за камэнтары ў Telegram.

Падчас разгляду яе справы ў лютым 2022 году сілавікі, прызнаныя судом пацярпелымі, ацанілі свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў, пры гэтым абвінавачаная жыхарка Ваўкавыску мела пэнсію ўсяго 500 рублёў.

Летась 26 кастрычніка пэнсіянэрцы прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» паводле дыфамацыйнага артыкула 369 Крымінальнага кодэксу. Да суду пэнсіянэрка два месяцы (з 21 верасьня да 21 лістапада 2021 году) утрымлівалася ў зьняволеньні: першапачаткова яе затрымлівалі паводле арт.342 КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG