Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам з 215 украінскімі вайскоўцамі з расейскага палону вызвалілі мэдсястру на 9-м месяцы цяжарнасьці


Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія салдаты, 21 верасьня 2022
Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія салдаты, 21 верасьня 2022

Сваякі вельмі баяліся, што ва ўкраінскай вайскоўкі Мар'яны Мамонавай, якая трапіла ў расейскі палон, пасьля родаў забяруць дзіця.

Сярод вызваленых у ноч на 22 верасьня з расейскага палону ўкраінскіх абаронцаў была вайсковы мэдык Мар’яна Мамонава. Яе ўзялі ў палон 4 красавіка ў той час, калі яна надавала мэдычную дапамогу параненым на заводзе Ільліча ў Марыюпалі.

Мар’яне 30 гадоў. Калі яе захапілі ў палон, яна была на другім месяцы цяжарнасьці.

Яе сястра Ганна Марцынкевіч паведаміла Свабодзе, што Мар’яна мае нарадзіць дзіця ў канцы кастрычніка, цяпер яна на 9-м месяцы цяжарнасьці.

Менавіта яна першай перасякла мяжу Ўкраіны, калі палонных украінцаў прывезьлі з Расеі.


Сваякі даведаліся, што яна ў палоне, з фатаздымкаў. Яны ня ведалі, у якіх умовах знаходзіцца Мар’яна. Ведалі толькі, што яе ўтрымлівалі ў калёніі ў Аленаўцы. У гэтай калёніі было некалькі выбухаў, падчас якіх загінулі палоненыя ўкраінскія вайскоўцы.

Сястра Марʼяны Ганна Марцынкевіч паведаміла, што ўсе сваякі вельмі перажывалі за стан яе здароўя і баяліся, што ёй давядзецца нараджаць дзіця ў няволі.

«Размаўляла зь сястрой учора. Гэта так супэр! Яна добра сябе адчувае. Прайшла ўжо абсьледаваньне, і яе перавялі ў радзільнае аддзяленьне. Мы хочам яе забраць з Чарнігава і перавезьці на Ровеншчыну, каб яна была тут, з намі, і тут нарадзіла. Побач зь ёй будуць родныя. Гэтага хоча і Мар’яна. Спрабуем цяпер вырашыць усе гэтыя пытаньні», — паведаміла Ганна Марцынкевіч.


У ноч на 22 верасьня стала вядома аб правядзеньні найбольшага з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Расея вызваліла 215 украінцаў і 10 вайскоўцаў Інтэрнацыянальнага легіёну, а Ўкраіна — 55 расейцаў і калябарантаў, а таксама арыштаванага праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе Віктара Медзьведчука, лідэра ўжо забароненай ва Ўкраіне партыі «Апазыцыйная плятформа „За жыцьцё“» і кума расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG