Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік парталу av.by зьехаў на Кіпр, асьцерагаючыся расейскай мабілізацыі


Дзьмітрый Геранін
Дзьмітрый Геранін

Генэральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-парталу av.by Дзьмітрый Геранін зьехаў на Кіпр, каб пазьбегнуць мабілізацыі ў расейскае войска.

«Я вельмі разьлічваю вярнуцца ў Менск, але пакуль тут, у Лімасоле», — напісаў Геранін на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Адказваючы на камэнтар, ён дадаў: «Склаў жыцьцё ў заплечнік. І так, калі падумаць, мне трэба толькі брытва і зубная шчотка».

35-гадовы Дзьмітрый Геранін — грамадзянін Расеі, хоць нарадзіўся ў Эстоніі, адзначаецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. Пасьля заканчэньня Самарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Геранін працаваў з інтэрнэт-праектамі ў Маскве.

У лютым 2017 году Дзьмітрый Геранін пераехаў у Беларусь і прыступіў да кіраваньня аўтамабільным рэсурсам av.by — віртуальнай пляцоўкай зь некалькі мільёнамі карыстальнікаў, дзе знаходзяць адзін аднаго прадавец і пакупнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG