Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узялі 70 мужчын і 20 жанчын. Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьняў на менскім рынку «Новы Лебядзіны»


Затрыманьні на рынку «Новы Лебядзіны» ў Табарах пад Менскам, 22 верасьня 2022 году
Затрыманьні на рынку «Новы Лебядзіны» ў Табарах пад Менскам, 22 верасьня 2022 году

22 верасьня раніцай на менскі рынак «Новы Лебядзіны» (вёска Табары) прыяжджаў АМАП, паведаміў Свабодзе сьведка падзеі. У пакупнікоў і рабочых рынку правяралі дакумэнты. Амапаўцы затрымалі больш за дзясятак выпадковых людзей, зьмясьцілі іх у аўтазак і павезлі ў невядомым кірунку.

Пазьней выданьне Zerkalo.io высьветліла падрабязнасьці здарэньня. Па словах чытача выданьня, усё здарылася раніцай 22 верасьня. Ягоная маці прыехала на працу каля 9-й раніцы — і ўжо ўбачыла супрацоўнікаў АМАПа ў балаклавах.

Таксама каля рынку стаялі «два аўтазакі і адзін аўтобус». Па адной з вэрсій, затрымлівалі тых, хто меў некалькі пашпартоў. Па іншай — толькі тых, у каго не было беларускага.

«Узбэкаў, расейцаў, таджыкаў. Беларусаў праверылі і адпусьцілі. Затрымлівалі спакойна. Ня толькі супрацоўнікі АМАПу, але і людзі ў цывільным, — расказаў суразмоўца Zerkalo.io. — Маці паразмаўляла з ахоўнікам рынку, усяго затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын. Яна зразумела, што ўжо далей у міліцыі будуць разьбірацца, што зь імі рабіць».

Прычыну затрыманьня на рынку ня ведаюць. Кажуць, што такія затрыманьні тут упершыню.

«Раней былі рэйды на рынку ў Ждановічах, але даўно, — сказаў выданьню мужчына.

Пад выглядам супрацоўніка рынку журналісты патэлефанавалі ў адміністрацыю рынку «Новы Лебядзіны» на пададзеныя на сайце нумары. Па адным зь іх пацьвердзілі, што затрыманьні былі, але ў сувязі з чым, інфармацыі ў іх няма.

Вось як выглядала размова:

— Я на працу выходзіць баюся. Растлумачце, што адбываецца? — спыталі журналісты.

— Бярыце пашпарт і ідзіце на працу.

— А пашпарт навошта?

— Каб ведалі, што вы свае людзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG