Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Антон Сотнікаў ажаніўся ў шклоўскай калёніі, выйшаў на волю бяздомны Аляксандар Кутас

абноўлена

Антон Сотнікаў
Антон Сотнікаў

20 верасьня 29-гадовы Антон Сотнікаў узяў шлюб у шклоўскай калёніі № 17 са сваёй нявестай.

Антона Сотнікава затрымалі 8 лютага 2021 году ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 КК, за ўдзел у «масавых беспарадках» у Берасьці ў жніўні 2020 году. Акрамя гэтага артыкула, Сотнікаву таксама выставілі абвінавачаньне паводле арт. 339 КК (хуліганства) — нібыта ён кінуў зялёнку ў міліцэйскую машыну. 12 жніўня 2021 году палітвязьню прысудзілі 4,5 года калёніі.

Учора стала вядома, што Сотнікаў пабраўся шлюбам у шклоўскай калёніі № 17 са сваёй дзяўчынай, паведамляе «Вясна».

У верасьні шлюб у СІЗА ўзялі таксама палітвязьні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна

Мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 году. Іх абвінавачваюць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Былога намесьніка дырэктара інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім, а таксама ў здрадзе дзяржаве.

Жонку Аляксандрава Ірыну Злобіну абвінавачваюць таксама ў арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве.

Паводле МУС, Аляксандраў і Злобіна фінансавалі акцыі пратэсту — супрацоўнічалі з краўдфандынгавай плятформай BY_help і ў пэрыяд з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году заплацілі больш як 250 штрафаў.

На волю выйшаў Аляксандар Кутас

Аляксандар Кутас — бяздомны, ён быў асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыях пратэсту. Цяпер Аляксандар едзе ў Менск. Ён звычайна знаходзіцца на станцыі мэтро Каменная Горка каля гандлёвага цэнтру, паведаміў праект дапамогі палітвязьням dissidentby. Праект заклікае дапамагчы Аляксандру з адзеньнем і абуткам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG