Агонь патушылі, плошча пажару склала 10 квадратных мэтраў. Падпальшчыка шукаюць.
Напярэдадні вечарам у Ніжнім Ноўгарадзе падпалілі стаматалягічны кабінэт прызыўнога пунктв. Агонь хутка патушылі. Побач знайшлі аскепкі ад разьбітага акна і шкляной бутэлькі.
Раніцай 21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аб’явіў у краіне «частковую» мабілізацыю насельніцтва на вайну ва Ўкраіне і падпісаў адпаведны ўказ. З дакумэнтв не вынікае, што мабілізацыя зьяўляецца частковай, бо ніякімі парамэтрамі яна не абмежаваная. Спачатку плянуецца прызваць 300 000 рэзэрвістаў — 1% ад мабілізацыйнага патэнцыялу Расеі.
Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну па ўсёй Расеі падпальваюцца ваенкаматы. Усяго вядома пра сама меней 23 такія выпадкі. Таксама гараць аддзелы паліцыі і будынкі гарадзкіх адміністрацый.