Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пачалі дэмантаж савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках, нягледзячы на забарону камітэту ААН. ФОТА


Пачатак дэмантажу савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках. Вільня, 1 сьнежня 2022
Пачатак дэмантажу савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках. Вільня, 1 сьнежня 2022

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус абвясьціў 30 лістапада, што муніцыпалітэт пачаў дэмантаж савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках. Працэс можа заняць да трох тыдняў.

«Стэлы Антокальскіх могілак не абрынуцца так выразна, як (абрынуўся) нядаўна самы вялікі савецкі помнік у Рызе. Як і плянавалася, стэлы будуць здымацца арганізавана, асобнымі сэгмэнтамі, і гэта можа заняць да трох тыдняў», — цытуе словы мэра Вільні Рэмігіюса Шымашуса Delfi.

Помнік савецкім салдатам на могілках у Вільні да дэмантажу, 2022
Помнік савецкім салдатам на могілках у Вільні да дэмантажу, 2022

«На жаль, гэтыя работы прыйшлося адкласьці праз рашэньне Камітэту правоў чалавека ААН, але дзень старту ўжо настаў», — дадаў палітык.

Раней паведамлялася, што скульптуры ўдасца дэмантаваць на гэтым тыдні, піша Delfi. У мінулы аўторак Міністэрства юстыцыі Літвы паведаміла, што Камітэт правоў чалавека ААН пакінуў у сіле часовую ахову скульптур, якія знаходзяцца на Антокальскіх могілках у сталіцы, тым самым фармальна перашкаджаючы іх дэмантажу сталічнымі ўладамі.

Аб часовых мерах Камітэт прасілі заяўнікі, якія прадставіліся «этнічнымі расейцамі», у тым ліку Дзьмітрый Глазкоў, Тацьцяна Брант, Анастасія Брант і Казімерас Юрайціс.

Пры гэтым вядома, што Юрайціс пасьля 2020 году выступаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і езьдзіў у Беларусь сустракацца з прадстаўнікамі ўлады. Аўтары скаргі ўказалі, што рашэньне аб зносе помніка ўшчамляе правы расейскай нацыянальнай меншасьці і права на павагу прыватнага і сямейнага жыцьця.

Дэмантаж помніка савецкім салдатам на могілках у Вільні займе некалькі тыдняў
Дэмантаж помніка савецкім салдатам на могілках у Вільні займе некалькі тыдняў

Нягледзячы на рашэньне камітэту ААН, улады Літвы прынялі рашэньне дэмантаваць скульптуры. Міністэрства юстыцыі і мэрыя сьцьвярджаюць, што Камітэт быў уведзены ў зман довадамі згаданых асобаў аб тым, што помнік будзе апаганены, а парэшткі, якія знаходзяцца побач, — перапахаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG