Дзьмітро Трафімчук, які знаходзіцца пад вартай у Русе, жыў у Харкаве. Ён бацька траіх дзяцей. Дзьмітро прыехаў у Баўгарыю, каб адтуль дабрацца да Турэччыны, дзе ён мог бы жыць са сваёй сям'ёй. У апошнія месяцы ён разам з жонкай займаўся валянтэрскай дапамогай жыхарам Харкаўскай вобласьці, паведамляе выданьне BNT.
Згодна з заявай Беларусі аб затрыманьні, Дзьмітро нібыта быў замешаны ў схеме крадзяжу асабістых і банкаўскіх рэквізытаў замежных грамадзян. Аднак, па словах самога Дзьмітрыя і яго жонкі, справа была сфабрыкаваная, а доказы падтасаваныя.
Апазыцыйная арганізацыя «За свободную Россию» арганізавала акцыі пратэсту ў краіне супраць магчымай экстрадыцыі Трафімчука. Актывісты заяўляюць, што яго вяртаньне ў Беларусь не гарантуе справядлівага суду, і патрабуюць, каб Баўгарыя ні пры якіх абставінах не дапусьціла яго экстрадыцыі.