Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленьне


Марыя Калесьнікава
Марыя Калесьнікава

Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру ўдалося сёньня даведацца пра самаадчуваньне дачкі — з словаў лекараў, ёй робіцца лепш.

Калесьнікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленьне, паведамляе @viktarbabarykaofficial.

Бацьку Марыі ўдалося даведацца, як яна сёньня пачуваецца — з словаў лекараў, ёй робіцца лепш. Апэтыт нармальны, Маша пасьнедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў лекар з калёніі, які запэўніў: пасьля выпіскі з шпіталя Марыі забясьпечаць належныя ўмовы і дагляд.

Сама Марыя ведае ад лекараў свой дыягназ, а таксама дэталі апэрацыі. Аляксандру Калесьнікаву дыягназ не паведамілі.

Учоры крыніцы Свабоды паведамілі, што Марыю Калесьнікаву прывезьлі ў рэанімацыю гомельскага шпіталя ў цяжкім стане.

У лекарні як ахоўвалі трое сілавікоў, адзін зь іх быў з аўтаматам.

У верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG