Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плятформу лічбавай дэмакратыі «Новая Беларусь» пачалі публічна тэставаць


Павал Лібер, адзін з распрацоўнікаў плятформы
Павал Лібер, адзін з распрацоўнікаў плятформы

Спачатку плятформа будзе больш падобная да сацыяльнай сеткі, але паступова разаўецца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву, кажуць яе распрацоўнікі.

Сузаснавальнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павал Лібер паведаміў аб пачатку адкрытага тэставаньня адмысловай лічбавай плятформы, якую стваралі больш за год і якая можа ў будучыні стаць пляцоўкаю для лічбавай дэмакратыі.

«Тое, што мы выпускаем цяпер, — гэта першы крок, у істоце, адкрыты пілёт, да якога мы запрашаем далучацца, тэставаць разам, рухацца далей. Мы будуем велічэзную плятформу, на якой мусяць перасекчыся некалькі пластоў — сацыяльна-культурныя, эканамічныя, палітычныя. Цяпер фокус у нас будзе менавіта на сацыяльна-культурных. Яны могуць быць базісам, які дазволіць сабраць людзей у камфортнай і бясьпечнай прасторы», — паведаміў Павал Лібер, якога цытуе выданьне «Зеркало».

Паводле яго, на наступных этапах плятформа мае стаць «сапраўднай краінай — з грамадзтвам, прадстаўнікамі ў выглядзе ўмоўнага ўраду, які выбраны грамадзтвам, адвакатуе яго інтарэсы, дзе ёсьць сацыяльныя і эканамічныя сувязі, магчымасьць запускаць супольныя праекты».

«Канец шляху — калі ў гэтай лічбавай краіны зьявіцца міжнароднае прызнаньне і свой дакумэнт. Гэта, хутчэй за ўсё, адбудзецца вельмі няхутка (мы шчыра пра гэта кажам), але гэта адзін з ультыматыўных пунктаў, да якога мы хочам дайсьці», — дадаў Павал Лібер.

Стваральнік плятформы перакананы, што гэты праект патрэбны і ўжо цяпер, і тады, калі адбудуцца зьмены ў Беларусі, пройдуць новыя выбары і зьявіцца нармальная ўлада.

«Палітычны пласт мы будзем запускаць крыху пазьней. Спачатку хочам стварыць камфортнае асяродзьдзе. А спачатку гэта будзе бліжэй да сацыяльнай сеткі, якая паступова будзе разьвівацца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву», — дадаў Павал Лібер.

Спасылкі на аплiкацыю:

Play Market
App Store

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG