Ён падазраецца ў «перавышэньні службовых паўнамоцтваў з прыніжэньнем асабістай годнасьці пацярпелага». Артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да васьмі гадоў.
Саакашвілі абвінавачваюць у разгоне мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 году, удзеле ў разгроме тэлекампаніі «Імэдзі», а таксама канфіскацыі уласнасьці бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі.
Разам з экс-прэзыдэнтам у гэтай справе фігуруюць некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, якія працавалі пры Саакашвілі: экс-кіраўнік МУС Вано Мэрабішвілі, экс-пракурор Зураб Адэішвілі, экс-кіраўнік мінабароны Давід Кезэрашвілі, а таксама былы мэр Тбілісі Гігі Укулава.
Саакашвілі ў панядзелак быў выкліканы ў пракуратуру. Аднак ён не зьявіўся ў будынку ведамства ў прызначаны тэрмін. Напярэдадні ён распаўсюдзіў заяву, у якой назваў тое, што адбываецца, фарсам.