Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’ю праваабаронцаў абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе


Лэйла Юнус
Лэйла Юнус

У Азэрбайджане вядомым праваабаронцам Лэйле і Арыфу Юнусам прад’яўленыя абвінавачваньні ў здрадзе радзіме, ухіленьні ад падаткаў, махлярстве і вядзеньні незаконнага бізнэсу.

Паводле іх адваката Джавада Джавадава, які паведаміў пра абвінавачваньні журналістам, што сабраліся перад будынкам пракуратуры, з Арыфа Юнуса ўзятая падпіска аб нявыезьдзе, а Лэйла Юнус можа апынуцца пад арыштам паводле рашэньня Насімінскага раённага суду гораду Баку. Муж і жонка Юнусы былі затрыманыя ў красавіку ў бакінскім аэрапорце, калі спрабавалі вылецець за мяжу.

Тады журналісты выказалі здагадку, што затрыманьне зьвязанае з крымінальнай справай супраць карэспандэнта газэты «Айна» — «Люстэрка» Раўфа Міркадырава, арыштаванага паводле абвінавачваньня ў шпіянажы на карысьць Армэніі.

Абвінавачваньні супраць яго тычацца ўдзелу ў сэмінарах і праектах па народнай дыпляматыі, якія арганізоўвала Лэйла Юнус разам з армянскай праваабаронцай Лаўрай Багдасаран.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG