Карэспандэнтка ўкраінскага тэлеканалу Еспресо TV, грамадзянка Польшчы Б’янка Залеўская атрымала цяжкае агнястрэльнае раненьне на ўсходзе Ўкраіны пры асьвятленьні хады спэцапэрацыі, паведамляе Espreso.tv
Пра гэта паведамляецца на старонцы прэс-цэнтру Антытэрарыстычнай апэрацыі ў фэйсбуку ў нядзелю, 29 ліпеня.
«Сёньня карэспандэнт Еспресо TV, грамадзянка Польшчы Б’янка Залеўская атрымала цяжкае агнястрэльнае раненьне ў раёне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі. Вайскоўцы сіл АТА, аказаўшы першую мэдычную дапамогу, тэрмінова даставілі яе ў бліжэйшы шпіталь, што ў горадзе Старабельскім Луганскай вобласьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
Параненую даставілі верталётам у Харкаў для аказаньня мэдычнай дапамогі.
Б'янка падчас падзеяў на Майдане рабіла вострыя рэпартажы, арганізоўвала дапамогу украінцам з Польшчы, запрашала польскія гурты.
Яе рэпартажы пра падзеі на Майдане шырока вядомыя ў Польшчы.