Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага раніцай Мікіту Броўку вызвалілі пасьля размовы з прадстаўнікамі крымінальнага вышуку


Мікіта Броўка
Мікіта Броўка

Моладзеваму актывісту ўручылі позву ў ваенкамат.

Мікіту Броўку затрымалі людзі ў цывільным сёньня прыкладна у 12:30 ва Ўруччы. Пра затрыманьне паведаміў сьведка, які аказаўся побач.

Як пасьля распавёў Радыё Свабода Броўка, прадстаўнікі спэцслужбаў ведалі пра месца яго знаходжаньня, бо, верагодна, праслухоўвалі яго тэлефон.

Актывіста завезьлі ў міліцыю Савецкага раёна, дзе правялі размову, зьнялі адбіткі пальцаў, а таксама прапанавалі адказаць на некалькі пытаньняў праз дэтэктар хлусьні. Актывіст адмовіўся.

Пасьля ў міліцыю прыехаў ваенны камісар Менскага раёна, які ўручыў Мікіту Броўку позву на мэдычнае абсьледаваньне.

Мікіта Броўка зьяўляецца моладзевым актывістам і каардынатарам грамадзка-культурнай ініцыятывы Арт Сядзіба, а таксама журналістам газэты «Новы час». Апошнім часам Броўка займаўся арганізацыяй беларускіх канцэртаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG