Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛГБТ-прайд у Пецярбургу ўпершыню адбыўся без сутыкненьняў (ФОТА)


26 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу актывісты ў пяты раз праводзілі ЛГБТ-прайд. Правядзеньне прайду ў выглядзе параду ўлады Пецярбурга дазволіць не пажадалі, дазволілі толькі мітынг. На ранейшых акцыях ЛГБТ-актывістаў яны былі атакаваныя агрэсіўнымі нацыяналістамі.

Малады чалавек падняў плякат з надпісам «садамія саладзейшая за мёд», за што быў адразу ж вымушаны даваць тлумачэньні паліцыянтам.

У мэтах бясьпекі ўдзельнікаў прайду да мэтро адвозілі на аўтобусах, і на гэты раз ніхто камяні ў іх шкло не кідаў. «Нацы занятыя Данбасам», казалі актывісты.

Упершыню ў Пецярбургу мерапрыемства ЛГБТ-супольнасьці прайшло без сутыкненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG