Справу разглядаў судзьдзя Максім Сушко ў судзе маскоўскага раёна Менску.
Алесь Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня каля Чырвонага касцёла. Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці.
Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.