Аўстра-вугорскія войскі 28 ліпеня 1914 уварваліся ў Сэрбію і адкрылі вагонь. Так пачалася Першая сусьветная вайна.
Падчас гэтай вайны загінулі больш за 16 мільёнаў вайскоўцаў і мірных жыхароў. І праз сто гадоў фатаграфіі з гэтай вайны нясуць на сабе адбітак разбуральнай моцы і непазьбежнасьці пакут на вайне.
У фотагалерэі Радыё Свабода сабраныя фатаграфіі, якія былі толькі нядаўна выяўленыя і апублікаваныя.