У рамках грамадзкага абмеркаваньня праекту забудовы кітайскага тэхнапарку збор подпісаў працягваецца. Чарговую порцыю дачнікі зьбіраюцца перадаць уладам 3 жніўня.
«Складана было падаць, бо ў 16:45 мы нікога з кіраўніцтва не маглі знайсьці ў выканкаме. І пасьля 17-й мы вымушаныя былі іх здаць у грамадзкую прыёмную», — апавяла карэспандэнту Свабоды Аксана Зелянеўская.
Падпісанты выказваюцца супраць разьмяшчэньня кітайскага парку ў вызначаным на гэта месцы Смалявіцкага раёну і просяць улады разгледзець альтэрнатыўную пляцоўку для яго ўзьвядзеньня.
Зелянеўская: «Грунтуючыся на ўсіх праблемах, якія існуюць, на высновах эколягаў, на нашай пазыцыі, мы просім перанесьці гэтае будаўніцтва на іншую пляцоўку. Мы здалі сёньня першую порцыю подпісаў, нам яшчэ дасылаюць рэгіёны. Бо інфармацыя была дадзеная на ўсе гарады Беларусі. І нават калі скончыцца гэтае грамадзкае абмеркаваньне, а заўтра апошні дзень, мы ўсё роўна будзем дасылаць гэтыя подпісы, інфармаваць грамадзкасьць пра гэты парк, бо такія буйныя будоўлі спачатку павінны выносіцца на грамадзкае абмеркаваньне. А тут атрымалася, што нас ніхто не спытаўся, проста паставілі перад фактам. Таму людзі вельмі абураюцца, лічаць няправільным і ня бачаць сэнсу ва ўзьвядзеньні кітайскага гіганту каля Менску».
Тэкст звароту з подпісамі дачнікі таксама накіруюць у адміністрацыю прэзыдэнта і ў абедзьве палаты Нацыянальнага сходу.
Парк плянуюць пабудаваць у раёне Пятровіцкага вадасховішча ля Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Цяпер там лецішчы, палі й лясы.
Паводле генэральнага пляну праекту, які разьмешчаны на сайце Смалявіцкага райвыканкаму, у тэхнапарку, апроч прамысловых аб’ектаў, пабудуюць жыльлё, школы, дзіцячы садок, гандлёвыя й забаўляльныя цэнтры.
Дзеля гэтага зьнясуць лецішчы, вёску Быкачына й высякуць лес.
Генэральны плян кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ўжо прайшоў дзяржэкспэртызы і быў зацьверджаны ўрадам.
Дачнікі правялі некалькі сходаў, на якіх выказаліся супраць зносу й будаўніцтва.
Гэты праект каштуе 5 мільярдаў даляраў. Беларускія ўлады разьлічваюць, што ён стане рухавіком для беларускай эканомікі. Для Кітая гэта магчымасьць атрымаць пляцдарм для сваёй эканамічнай актыўнасьці ў Эўропе.
У тэхнапарку разьмесьцяцца вытворчасьці ў галіне электронікі, авіяцыйнай прамысловасьці, фармацэўтыкі і біятэхналёгій. Названы ў маркетынгавых дакумэнтах «новым міжнародным цэнтрам у Эўразіі», парк зойме плошчу ў 80 квадратных кілямэтраў і будзе ўключаць у сябе навукова-дасьледчыя цэнтры, вытворчасьці, зоны адпачынку, мяркуецца, што на тэрыторыі парку будуць пражываць 155 тысяч чалавек. Будаўнічыя работы плянуецца пачаць у сьнежні.