Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Статкевіча зьнялі статус «злоснага парушальніка рэжыму»


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

З палітвязьня Міколы Статкевіча зьнялі статус «злоснага парушальніка рэжыму» і вярнулі 100 тысяч рублёў на «атаварку».

Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч распавяла, што ў яе ёсьць добрая навіна, і пажартавала:

«На 100 тысяч дабрэйшая навіна. Мікола ў апошнім лісьце паведаміў, што адбылося паседжаньне нейкай турэмнай камісіі, якая зьняла зь яго статус злоснага парушальніка, ён застаўся толькі „не ставшим на путь исправления“. І сам ня ведае, ці зьнялі зь яго статус „схільнага да ўцёкаў і нападаў“. Гэта ніяк не прагучала. І таму ў яго зараз так званая „атаварка“ павялічылася са 100 тысяч рублёў да 200 тысяч. Для нас гэта вялікае сьвята, істотны дадатак да турэмнага харчовага рацыёну».

Мікола Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі за «арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і збройным супрацівам прадстаўнікам улады». Адбывае пакараньне ў магілёўскай крытай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG