У нямецкім Дрэздэне пасьля некалькіх гадоў палемікі і судовых разьбіральніцтваў адкрыты мост праз Эльбу.
У ЗША ваенны суд прысяжных асудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня бяз права на датэрміновае вызваленьне старшага сяржанта Робэрта Бэйлза, які застрэліў 16 мірных аўганцаў. Ён прызнаў сваю віну.
Лёнданская газэта Guardian перадала амэрыканскаму выданьню New York Times частку дакумэнтаў, атрыманых ад былога супрацоўніка Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдварда Сноўдэна.
Пасьля 3-гадзіннага утрыманьня ў Кастрычнікім РУУС, затрыманых пачалі па адным выпускаць зь міліцыі. Ва ўсіх ўзялі адбыткі пальцаў і сфатаграфавалі.
Актывісты КХП-БНФ правялі чарговую талаку ў Курапатах. Яна была прысьвечана 22-й гадавіне атрыманьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Малады фронт заклікае ўзяць удзел у сустрэчы свайго лідэра Зьмітра Дашкевіча, які мусіць выйсьці на волю 28 жніўня.
Жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго паштоўку і ліст.
У Магілёве ў ноч на 24 жніўня на 71-ым годзе жыцьця памёр журналіст Генадзь Суднік. Ён цяжка хварэў. У яго быў рак лёгкіх. За тры дні да скону Генадзь Суднік адзначыў сваё сямідзесяцігодзьдзе.
Тэма праграмы — стаматалягічная дапамога за кратамі.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Бліц-агляд падзеяў і датаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Беларусы па традыцыі з 2008 году наведваюць у гэты дзень Катынь, каб ушанаваць памяць загінулых у 1940 годзе.
Яны зьвярнуліся ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і мясцовы гарвыканкам з калектыўнымі лістамі, дзе выклалі свае прэтэнзіі.
У цэнтры вёскі Цагельня стаіць цікавы помнік: на пастамэнце — парсюк з патэльняй. На падворках вяскоўцаў парсюкоў не засталося.
28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Уладзімера Яроменка зноў позвай выклікаюць у суд. Гэтым разам справа адміністрацыйная.
Крычаўскія ўлады праігнаравалі прапанову сяброў апазыцыйных арганізацыяў райцэнтру супольна адзначыць гадавіну наданьня Крычаву магдэбурскага права.
Ён прапанаваў індывідуальным прадпрымальнікам, якія сёньня займаюцца гандлем на рынках, «падумаць пра тое, чым займацца далей».
Палітвязень Ігар Аліневіч у апошнім лісьце сваякам падзяліўся сваімі ацэнкамі падзеяў у краіне, за якімі ён сочыць з прэсы.
Палітвязень Эдуард Лобаў атрымаў адказ са Сьледчага камітэту, дзе правяралі ягоную скаргу на тое, што падчас сьледзтва ў 2011 годзе яго дапытвалі без адваката і пры гэтым пагражалі.
Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у карцэры. Прычына, дзеля якой палітвязьня чарговы раз пакаралі дадатковай ізаляцыяй, невядомая.
Жанна Шчарбініна — дэпутатка Аўсянкаўскага сельсавету, што ў Горацкім раёне, — заяўляе, што яе змушаюць да звальненьня зь мясцовай школы.
Невясёлыя карцінкі ад Радыё Свабода
Год таму актывісты двойчы ставілі ў Курапатах помнікі, аднак кожны раз памятныя знакі бясьсьледна зьнікалі.
Ён заключыў дамову з адвакатам на складаньне касацыйнай скаргі на рашэньне суду Віцебскага раёну.
Празь некалькі гадзін пасьля вынясеньня 8-гадовага прысуду ў швэдзкім судзе Вольга Класкоўская сама патэлефанавала ў Менск сваёй маці Людміле Класкоўскай, каб супакоіць яе і абмеркаваць далейшыя захады ў справе абароны.
«Натуральна, як бацька я хачу, каб Вольга як мага хутчэй убачыла свабоду», — заявіў пасьля 8-гадовага выраку Вользе Класкоўскай яе бацька, вядомы беларускі журналіст Аляксандар Класкоўскі.
Міністэрства культуры Беларусі адказала на зварот грамадзян аб усталяваньні помніка нацыянальнаму герою Беларусі, кіраўніку паўстаньня 1863 году Кастусю Каліноўскаму.
Маці Вольгі Класкоўскай Людміла плачам сустрэла навіну пра 8-гадовы вырак яе дачцэ, вынесены сёньня швэдзкім судом.
Прысуд — восем гадоў турмы і выплата кампэнсацыі памерам 110 тысяч швэдзкіх крон (прыкладна 15 тысяч даляраў) + тэкст прысуду
Першымі свае паручальніцтвы падпісалі сябры Рады беларускай інтэлігенцыі.
Ва ўрадзе прызналі «перагібы» ў зьнішчэньні пагалоўя сьвіней ля буйных комплексаў і прапанавалі беларусам альтэрнатыву.
Становішча ў Хабараўскам краі ў сувязі з паводкай становіцца ўсё больш небясьпечным — вада залівае дарогі і ўшчыльную падышла да жылых кварталаў сталіцы краю, адкуль пачалася эвакуацыя.
Калі ў 1986 годзе выйшла першая кніга прозы Ўладзімера Арлова «Добры дзень, мая шыпшына», у мяне адлягло на душы.
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Cьветлагорскі блогер Генадзь Жулега, які зьняў і разьмясьціў у сацыяльных сетках відэаролік пра катэдж старшыні райвыканкаму, мяркуе ўдзельнічаць у конкурсе пра дамы высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
«На мой погляд, хлопец яшчэ лёгка выкруціўся», — кажа былы афіцэр КДБ СССР, гісторык выведкі Аляксандр Васільеў, які жыве на эміграцыі.
Другая частка нарысаў Рамунаса Багдонаса, які разам з шэрагам іншых прадстаўнікоў літоўскіх мэдыяў і грамадзкіх арганізацый наведаў Беларусь, каб ацаніць ступень бясьпекі АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.
Інфармацыя пра галадоўку віцебскага лекара ў псыхіятрычным шпіталі не пацьвердзілася.
У сюжэце БТ ні дыктар, ні журналіст Юры Шаўчук ня могуць вымавіць па-расейску выраз «пенитенциарная система».
Затрыманыя падчас перадачы хабару супрацоўніцы Міністэрства юстыцыі Галіна Грышкавец і Натальля Беразоўская асабіста спрыялі пазбаўленьню ліцэнзіяў дзясятка адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў Плошчы-2010. Цяпер жа, як кажуць пацярпелыя юрысты, кваліфікаваная дапамога неабходная самім чыноўніцам.
Праваабаронцы замовілі для лекара Ігара Паснова адваката.
Расейскія вытворцы хочуць адабраць савецкія гандлёвыя маркі ў былых рэспублік Савецкага Саюзу і пакінуць іх выключна за сабой.
Юрыст Юры Чавусаў лічыць, што адкрыты разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Андрэю Гайдукову мог бы зьняць у грамадзкасьці шматлікія пытаньні што да законнасьці гэтай справы.
У канцы верасьня ў Жлобіне адбудзецца рэспубліканскі фэстываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі».
Брэдлі Мэнінг у лісьце, перададзеным тэлеканалу NBC News, просіць называць яго Чэлсі і ўжываць адносна яго займеньнікі жаночага роду.
Справа Ільлі П'янзіна, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна перададзеная ў суд. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Скандалам закончыўся ўдзел амэрыканскага журналіста Джэймса Кірчыка ў праграме на ангельскамоўным расейскім тэлеканале Russia Today, калі ён закрануў пытаньне закону аб забароне прапаганды гомасэксуалізму ў Расеі.
Прысяжныя акруговага суду ў Норфалку, штат Вірджынія, прызналі былога унтэр-афіцэра ваенна-марскога флёту ЗША Робэрта Патрыка Гофмана ІІ вінаватым у шпіянажы.
Сябры арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць (БНП) маюць намер адзначыць гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі салютам.
Загрузіць яшчэ