Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух ля консульства Індыі ў Аўганістане. 9 загінулых


Пры выбуху на ўсходзе Аўганістана, у правінцыі Нангархар, у суботу загінулі, па апошніх дадзеных, ня менш як 9 цывільных асобаў.

Больш за 20 чалавек былі дастаўлены ў бальніцы. Па зьвестках паліцыі, бомбу ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі, горадзе Джэлалабад падарваў сьмяротнік.

Сьледзтва сьцвярджае, што тэракт быў накіраваны супраць консульства Індыі. У кіраўніцтве гэтай краіны паведамілі, што ніводзін з індыйскіх дыпляматаў не пацярпеў.

Адказнасьць за выбух ніхто на сябе не ўзяў. Індыйскія прадстаўніцтва ў Аўганістане падвяргаліся нападам і раней. Так, у 2008 і 2009 гадах пры нападах на амбасаду Індыі ў Кабуле былі забітыя дзясяткі чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG