Лісты незалежныя журналісты Сяржук Серабро і Алена Сьцяпанава атрымалі аднолькавыя. Яны напісаныя на расейскай мове і ганяць БелаПАН ды Радыё Свабода за празьмерную крытыку беларускіх рэаліяў. У лістах нагадваецца, што «язык журналіста корміць, але можа прывесьці ў месцы, як кажуць, не такія ўжо далёкія», пры гэтым пералічваюцца артыкулы Крымінальнага Кодэксу. «Так што перш чым сачыняць чарговы шэдэўр, трэба падумаць, чым гэта ўсё можа скончыцца», — завяршае лісты аўтар.
Лісты падпісаныя невядомым «Яўгенам Мішаковым» і дасланыя на адрасы прыватнай электроннай пошты журналістаў.
Тры гады таму, калі ў Віцебску судзілі сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку за вывешаны на навагодняй ёлцы сьцяг, абодвум журналістам у паштовыя скрыні нехта ўкінуў газэту «Віцьбічы», дзе таксама крытыкавалася пазыцыя незалежных СМІ, якія апавядалі і пра сьцяг, і пра суд у Віцебску.
Тры тыдні таму на Алену Сьцяпанаву ў Кастрычніцкім РАУС Віцебску быў складзены пратакол нібыта за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Але суд над журналісткай не адбыўся: судзьдзя Іна Грабоўская адправіла пратакол назад у міліцыю, бо ён быў складзены непісьменна.