Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другую гадавіну арышту Бяляцкага сустрэнуць акцыямі ў Беларусі і за мяжой


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

4 жніўня — другая гадавіна арышту Алеся Бяляцкага. У гэты дзень у шмат якіх гарадах сьвету будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

4 жніўня — другая гадавіна затрыманьня старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. У гэты дзень па ўсім сьвеце будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. І «Вясна», і праваабаронцы ў Менску, Гомелі, Рэчыцы, Берасьці, Сьветлагорску, іншых рэгіёнах падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў, мітынгаў, шэсьцяў з нагоды двухгодзьдзя арышту Алеся Бяляцкага, кажа праваабаронца Ўладзімер Лабковіч:

«Паўсюль было адмоўлена ў правядзеньні такіх вулічных акцыяў. Безумоўна, гэтыя адмовы абсалютна незаконныя і сьведчаць пра тое, што права на мірныя сходы ў Беларусі адсутнічае. Але ўсё адно плянуецца шэраг мерапрыемстваў і ў рэгіёнах, і ў Менску. Мы вельмі ўдзячныя нашым замежным сябрам, праваабаронцам фактычна з усяго сьвету. Пройдзе шэраг акцыяў у Маскве, Вільні, Варшаве, Кіеве, Парыжы, іншых гарадах».

Гэтак, у Маскве адбудзецца круглы стол з удзелам вядомых праваабаронцаў і навукоўцаў. У рамках круглага стала адбудзецца маскоўская прэзэнтацыя кнігі Валера Каліноўскага пра Алеся Бяляцкага зь «Бібліятэкі Свабоды». У Марыінскім парку ў Кіеве ўкраінскія грамадзкія арганізацыі створаць «Прастору Вольнай Беларусі».

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Адбывае пакараньне ў бабруйскай калёніі № 2.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG