Эколягі лічаць, што на сходзе ў Астраўцы не было дыскусіі па сутнасьці пытаньня, а патэнцыйную небясьпеку АЭС замоўчваюць.
І па 70 тысяч даляраў прыбытку штомесяц даюць літоўскай чыгунцы перавозкі беларусаў дызэль-цягнікамі.
Па 8 мільёнаў у год спадзяюцца сабраць з кожнага непрацоўнага грамадзяніна беларускія чыноўнікі.
Ужо больш за 10 дзён сайт alexievich.info не адчыняецца ў Беларусі.
Гэта зроблена на падставе двух законаў «Аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі» (уступіў у сілу 1 верасьня 2012 году) і так званага «антыпірацкага» закону, які прадугледжвае блякаваньне сайтаў з неліцэнзійным кантэнтам (уступіў у сілу з 1 жніўня сёлета).
Былы супрацоўнік БелМузТВ, які запусьціў у эфір парнаролік, асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі, паведаміў старшы памочнік пракурора Менску Сяргей Балашоў.
Журналіст Уладзімер Жыгулоў паведаміў, што лекар Ігар Пасноў знаходзіцца ў закрытым другім аддзяленьні Віцебскага псыхіятрычнага шпіталя.
Эксклюзіўна ў гэтым эфіры: званок лекара Пастнова з псыхбальніцы , новыя дэталі са Сьветлагорску (даўгі за дом старшыні перапісваюць пяць гадоў).
Гарадзенскія таксісты распачалі збор подпісаў супраць праекту ўказу аб рэгуляваньні працы таксі, які рыхтуецца Міністэрствам транспарту.
Шэраг грамадзкіх арганізацый Кіргізстану запатрабавалі прызнаць генацыдам дзеяньні царскай Расеі супраць іх суайчыньнікаў. Гаворка ідзе пра задушэньне сярэднеазіяцкага паўстаньня, што адбылося ў 1916 годзе.
У Сьветлагорску блогер Генадзь Жулега пазбавіўся кампутара ды іншай тэхнікі пасьля таго, як зьняў і разьмясьціў на сваіх старонках у сацыяльных сетках відэаролік пра мясцовыя дарогі й дом старшыні райвыканкаму .
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы ўладальніка забаўляльнай установы «Данькоў-клуб» Юрыя Данькова.
Беларусь ня трапіла ў лік чатырох дзясяткаў краінаў-мэдалістаў чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы, што напярэдадні завяршыўся ў Маскве.
Карэспандэнт БелаПАН зрабіў фота з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС пад Астраўцом.
Сярод закладнікаў быў мэр горада Зэп Місльбэк. Налётчыкам на ратушу аказаўся 24-гадовы беспрацоўны.
У пяці рэгіёнах Далёкага Ўсходу Расеі з-за наймацнейшых паводак, выкліканых праліўнымі дажджамі, абвешчаны рэжым надзвычайнай сытуацыі. Падтопленыя сотні дамоў, у якіх жывуць каля 30 тысяч чалавек.
Адміністрацыя бабруйскай калёніі № 2 не знайшла падстаў для адмены спагнаньняў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага.
КДБ арыштаваў заснавальнікаў і кіраўнікоў будаўнічай кампаніі ТАА «Антасам».
У акруговым судзе ў Норфалку, штат Вірджынія, слухаецца справа былога унтэр-афіцэра ваенна-марскога флёту ЗША Робэрта Патрыка Гофмана ІІ, які абвінавачваецца ў шпіянажы.
У Слоніме зь верасьня пачне працу інфармацыйна-кансультацыйная недзяржаўная ўстанова «Шэгамэдкансульт».
Суд у Омску арыштаваў сёньня на 2 месяцы капітана пасажырскага цеплахода «Палесьсе-8», пры сутыкненьні якога з баржай на Іртышы ў суботу загінулі шэсьць чалавек.
19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Менска пачаўся суд над былым палітвязьнем, актывістам «Маладога фронту» Ўладзімерам Яроменкам.
Узровень вады ў рацэ Амур у раёне Хабараўска працягвае расьці. За суткі ён падняўся на 17 сантымэтраў і дасягнуў 6 мэтраў і 57 сантымэтраў, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленьне МНС.
На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Маскве беларускія спартоўцы не заваявалі ніводнага мэдаля.
Вікторыя Азаранка перамагла Срэну Уільямс у фінале тэніснага турніру ў Цынцынаці. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая трымае другое месца ў сусьветным рэйтынгу, стала пераможцай тэніснага турніру ў Цынцынаці (Агаё, ЗША) з прызавым фондам 2 мільёны 369 тысяч даляраў.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Гарадзенскі аэрапорт Абухава – месца магчымай аварыйнай пасадкі. Вось і ўвесь сакрэт.
За відэаролік пра дом старшыні Сьветлагорскага райвыканкаму міліцыя канфіскавала ў блогера Генадзя Жулегі кампутар.
Калі б шоў Мірзоева зьявілася на адным з сайтаў, афіцыйна прызнаных апазыцыйнымі, хутчэй за ўсё, рэакцыі ўладаў не было б.
У суботу ў выніку сутыкненьня цеплахода «Палесьсе» з баржай на рацэ Іртыш пад Омскам у Расеі загінулі 6 чалавек, яшчэ 47 пацярпелі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк: «Нам перададзена каля 200 заяў пра працаўладкаваньне ад былых супрацоўнікаў Ігналінскай АЭС».
Турысты, якія цяпер адпачываюць у Эгіпце, будуць вывезеныя да канца жніўня.
Абмеркаваньне справаздачы пра ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе Беларускай атамнай станцыі праходзіць у Астраўцы.
«Хлеб — гэта тое, што я ўжо не магу не рабіць, а ня быць інжынэрам — гэта для мяне лёгка.
Svaboda TV прадстаўляе чарговую стужку з сэрыі «Голая праўда»: Што можа прывабіць у Беларусь замежнага турыста?
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Гомелі прафэсар амэрыканскага ўнівэрсытэту Брэндайс (Brandeis, USA) Курт Вулхайзэр вывучае стаўленьне новых беларускамоўных грамадзянаў да роднай мовы, якія ў абласным цэнтры сьвядома перайшлі на карыстаньне ёю.
16 жніўня ўвечары з камэры турмы на Акрэсьціна ў Менску пасьля 7 сутак арышту выйшаў на волю Руслан Мірзоеў, які стаў вядомы сваімі відэафільмамі пра МАЗ і пра наркаманаў Курасоўшчыны.
Віцебскага лекара Ігара Паснова зьмясьцілі ў «псыхушку» пасьля ягоных відэазваротаў на YouТube.
Ва ўкраінскім горадзе Сумы Зарэчны раённы суд адмовіў у задавальненьні пазову Сумскай гарадзкой арганізацыі Камуністычнай партыі Ўкраіны, якая прасіла скасаваць рашэньне гарсавета аб дэмантажы бюста і помніка Леніну.
Салігорскі актывіст Уладзімер Шыла лічыць неабходным зьмяніць правапрымяняльную практыку органаў улады і судоў у сувязі са сталымі адмовамі ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Супрацоўнік міліцыі зь Дзяржынскага РАУС Віталь Клімашэўскі падаў заяву з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу на аўтара артыкула пра катаваньні ў Дзяржынскім РАУС
Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 году, наведаўшы вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну, дзе атрад, якім камандаваў Ігнат Будзіловіч, быў разьбіты, а камандзір трапіў у палон.
Надзея Дударэнка: «Мае дзеці прызнаныя дзецьмі, якія знаходзяцца ў „сацыяльна небясьпечным становішчы“. Ня ведаю — чаму?»
Генэральная пракуратура завяла першую ў гісторыі краіны крымінальную справу, зьвязаную зь дзейнасьцю інтэрнэт-казіно.
Беларусь пакуль ня бачыць неабходнасьці эвакуіраваць сваіх турыстаў з Эгіпту. З такой заявай сёньня выступілі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму.
Загрузіць яшчэ