Таксама, па паведамленьні парталу Анапа. инфо, днём гурт павінен быў вылецець у Маскву рэйсам авіякампаніі «Глобус». Аднак незадоўга да ўзьлёту ў аэрапорце зьявіліся прадстаўнікі сілавых структур, якія, правёўшы паўторны дагляд, зьнялі гурт з рэйсу.
Раней стала вядома, што Bloodhound Gang забаранілі выступаць на фэстывалі Кубана-2013 2 жніўня — за зьдзек з расейскага сьцягу на канцэрце ў Адэсе. Бас-гітарыст Эвіл Джарэд Хасэлхоф, засунуўшы расейскі сьцяг сабе ў штаны падчас выступу, ужо публічна папрасіў прабачэньня за інцыдэнт.
Губэрнатар Краснадарскага краю Аляксандр Ткачоў выказаў надзею, што ўсе, хто зьвязаныя з арганізацыяй канцэртаў удзельнікаў Bloodhound Gang, абвесьцяць ім «пажыцьцёвы байкот». Ткачоў напісаў пра гэта ў «Твітэры». Паводле зьвестак РІА Новости, у партыі «Адзіная Расея» прагучала меркаваньне аб неабходнасьці прыцягнуць амэрыканцаў да крымінальнай адказнасьці.