Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія рыбакі: Сама ў 57 кг Лукашэнка б наўрад выцягнуў


Самая вялікая з убачаных вывуджаных рыбін — лешч вагой 1,2 кг
Самая вялікая з убачаных вывуджаных рыбін — лешч вагой 1,2 кг

Магілёўскія рыбакі зайздросьцяць рыбацкай удачы Аляксандра Лукашэнкі, але да ягонага рэкорднага ўлову ставяцца зь недаверам.

На іхную думку, Лукашэнка — не спрактыкаваны рыбак, таму выцягнуць сома ў 57 кіляграмаў ён ня мог, бо рыбіна дужая і хітрая. Акрамя таго, адзначаюць магілёўскія рыбакі, кіраўнік дзяржавы раней не хваліўся, што захапляецца рыбалкай.

З тых двух дзясяткаў рыбакоў, зь якімі ўдалося пагутарыць на беразе Дняпра 1 жніўня, выцягнуць 57-кіляграмовага сома ў жыцьці не давялося ніводнаму. Некаторыя прызнаваліся, што такіх рыбін наагул ня бачылі. Самым вялікім уловам, паводле аповедаў рыбакоў, стаў сом вагой у сорак кіляграмаў. Яго, праўда, выцягнуў ня сам апавядальнік, а ягоны стрыечны брат. Апавядальнік жа быў пры гэтым сьведкам.

«Самы ловяцца вялікія дужа. Мой стрыечны брат летась злавіў на сорак кіляграмаў пры мне. А яшчэ год таму на 22 кіляграмы злавіў. Я ж па 7–12 кіляграмаў лавіў. А вось калі брат цягнуў на сорак кіляграмаў, дык яму дапамагалі на лодцы. Ён дужа напакутаваўся. Непадрыхтаванаму чалавеку цяжка злавіць такую рыбу», — кажа магілёўскі рыбак.

1 жніўня самым вялікім уловам, які паказалі рыбакі журналісту, стаў лешч вагой у адзін кіляграм дзьвесьце грамаў. Рыбакі заявілі, што сёньня клёў ня надта, а вось учора быў добры...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG