Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ў намётавым мястэчку 130 мігрантаў


У намётавым гарадку, створаным напярэдадні паліцыяй на ўсходзе Масквы, разьмешчаны больш за 130 замежных грамадзян, якім мусяць высяліць з Расеі. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на маскоўскае ўпраўленьне МУС.

Некалькі соцень іншых затрыманых пры паліцэйскай апэрацыі 31 ліпеня на маскоўскіх рынках разьмешчаныя ў цэнтры ўтрыманьня замежных грамадзян маскоўскага ўпраўленьня паліцыі.

Масавыя праверкі на рынках праводзіліся, як паведамлялі маскоўскія ўлады, у сувязі з нападам на паліцэйскага на Мацьвееўскім рынку 27 ліпеня. Былі затрыманыя больш за 1200 чалавек, якія нелегальна знаходзяцца ў Маскве. Сярод іх грамадзяне Віетнаму, Эгіпту, Марока, Сырыі, Кіргізстану, Азэрбайджана і Узбэкістана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG