Цэнтральны аддзел унутраных спраў Гомеля распачаў праверку па факце бойкі між пакупнікамі й ахоўнікамі гіпэрмаркета «Эўраопт» на вуліцы Хатаевіча.
Кастрычніцкі суд 12 жніўня асудзіў яго на 7 сутак арышту, угледзеўшы ў роліку зь менскай Курасоўшчыны хуліганства.
У менскім мікрараёне Курасоўшчына прайшоў несанкцыянаваны сход жыхароў дамоў завулка Каржанеўскага, якія пратэстуюць супраць пабудовы на месцы парку ля Бальніцы хуткай дапамогі трох шматпавярховікаў.
Суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў на 10 мільёнаў рублёў 35-гадовага менчука, драматурга Андрэя Карэліна, які разьмясьціў у інтэрнэце выказваньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі.
Пачынаючы са студзеня, Тэхналягічны інстытут Джорджыі, адзін зь вядучых амэрыканскіх унівэрсытэтаў, адкрывае онлайн-курс інфарматыкі, пасьля заканчэньня якога студэнты атрымаюць ступені магістраў.
Заробкі настаўнікам павялічылі на 25%, але пры гэтым і нагрузка вырасла — да 20 гадзін на тыдзень. Шмат хто можа праз гэта наагул страціць працу.
Трохгадовага Кірыла ўджаліла пчала. У прыёмным пакоі найбліжэйшай бальніцы — хуткай дапамогі — яму адмовіліся дапамагчы.
Вядомы кінематаграфіст і кандыдат на прэзыдэнта ад азэрбайджанскай апазыцыі пакуль устрымліваецца ад вяртаньня на радзіму.
Да дня народзінаў палітвязень Мікалай Статкевіч атрымаў ад адміністрацыі чарговае спагнаньне.
Дзяніса Сахара вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі.
65 гадоў таму завяршылася адно з самых масавых перасяленьняў у ХХ стагодзьдзі — з паўночнай часткі Ўсходняй Прусіі, далучанай да СССР па выніках пасьляваеннага геападзелу, у Нямеччыну дэпартавалі сотні тысяч мясцовых жыхароў.
Галяндзец Робэрт Ян Брэкель быў прызнаны вінаватым у забойстве сваёй жонкі, беларускі Кацярыны Ханяк. Суд у Брэдзе пакараў яго 11 гадамі турмы.
Яўген Васьковіч, які адбывае 7-гадовае пакараньне ў Магілёўскай «крытай» турме № 4, пры канцы ліпеня быў зьмешчаны на 10 сутак у ШЫЗА.
У Маладэчне загадчыцу архіву раённага суду спадарыню Сівец прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці за тое, што яна не падрыхтавала адказ на запыт грамадзяніна.
На Магілёўшчыне некаторыя сельгаспрадпрыемствы цалкам пазбаўляюцца ад сьвінога пагалоўя.
Расейска-амэрыканская журналістка Маша Гесэн у артыкуле ў брытанскай Observer параўноўвае становішча прадстаўнікоў расейскай ЛГБТ-супольнасьці са становішчам геяў у нацысцкай Нямеччыне, дзе іх кідалі ў канцлягеры і дзе яны павінны былі насіць ружовы трохкутнік (як габрэі — жоўтую зорку Давіда).
За лета ў Горадні паставілі на пастамэнт зламаны герб Рэчы Паспалітай, адрамантавалі вулічнага Хрыста і не разбурылі ніводнай камяніцы.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі 12 жніўня перадалі ў Генэральную пракуратуру калектыўны зварот па справе каталіцкага сьвятара, пробашча парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве Ўладзіслава Лазара.
Суд Менскага раёну 12 жніўня разглядае адміністратыўную справу актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Папа Францішак заклікаў хрысьціян і мусульман ставіцца адзін да аднаго з ўзаемапавагай і ўмацоўваць паразуменьне шляхам адукацыі і выхаваньня новых пакаленьняў.
У Менску 11 жніўня праходзіць 17-ы турнір «Кубак Свабоды» памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, піша БелаПАН.
Прэзыдэнт Фэдэрацыі альпінізму Чэхіі Здэнэк Грубы загінуў у пакістанскай частцы Гімалаяў.
Гэта нацыянальнае сьвята, заснаванае адмысловым Указам першага прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава яшчэ ў ліпені 1994 году, адзначаецца ў другую нядзелю жніўня.
Рассельгаснагляд знайшоў кішачную палачку ў беларускіх вяндлінах, мясе і тварагу.
Міліцыя і КДБ затрымалі нацыянал-бальшавікоў з ужываньнем сьлезацечнага газу.
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Штармавое папярэджаньне і аранжавы ўзровень небясьпекі абвесьціў Рэспубліканскі гідрамэтцэнтар на 11 жніўня.
Італьянская паліцыя знайшла каля берагу Сыцыліі целы шасьцярых нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у краіну на рыбалоўным караблі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падатковыя праверкі ў сфэры гульнявога бізнэсу ў Беларусі за I паўгодзьдзе дазволілі даналічыць ў бюджэт 859 мільёнаў рублёў.
Падазраваным прызнаны мянчук-наркаман 1978 году нараджэньня, не судзімы, які жыў у адным пад’езьдзе зь Сьвятланай Хіневіч.
Лядовы палац у Воршы, які з адставаньнем ад усіх ранейшых плянаў узводзіцца ўжо пяты год, плянуюць здаць у эксплюатацыю праз тры тыдні.
Андрэй Гайдукоў чака разгляду сваёй скаргі. Мікалай Статкевіч сустракае чарговы дзень народзінаў за кратамі.
У Менску дэфіцыт будаўнікоў — ад 3,5 да 5 тысяч чалавек. Не здымаюць праблемы і БРСМ-аўскія будатрады: многія рабіць на будоўлі ня хочуць.
Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі заявіў, што БХД сказіла словы іх дырэктара.
Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вячаслаў Шэлег зьняў пабоі пасьля інцыдэнту, які адбыўся ля Ўпраўленьня ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкаму ўвечары 8 жніўня.
Менскія барацьбіты з пэдафіламі павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці па двух артыкулах. Адпаведная заява для падачы ў Кастрычніцкі РУУС Менску ўжо падрыхтаваная.
Беларускія й польскія вайсковыя рэканструктары прамаршыруюць ва ўніформе 1-га Слуцкага палка стральцоў.
Жыхар Віетнама і яго сын, якія зьніклі бяз вестак 40 гадоў таму, знойдзеныя жывымі ў джунглях. Іх пабачылі жыхары адной з правінцый у цэнтры краіны, калі пайшлі па дровы.
Такую вэрсію выказала карэспандэнту Свабоды блізкая да загіблай асоба.
Самаробнае выбуховае прыстасаваньне выбухнула ў аднапавярховым жылым доме ў Полацку, ніхто не пацярпеў.
Сваякі дзяўчатаў кажуць, што абедзьвюх выпішуць з апёкавага цэнтру праз 2 тыдні. Пасьля гэтага Ганна і Паліна будуць праходзіць рэабілітацыі ў мэдычным цэнтры ў Аксакаўшчыне.
9 жніўня — 68 гадоў, як ЗША скінулі атамную бомбу на японскі горад Нагасакі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Загрузіць яшчэ