Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віетнамец затрыманы апоўначы


Польскія памежнікі з пляцоўкі ў Белавежы затрымалі мінулай ноччу ў вёсцы Арэшкаў віетнамца, які нелегальна прыбыў зь Беларусі.

Ганна Вуйцік
Ганна Вуйцік
«Мужчына выглядаў моцна змучаным, быў босы і наскрозь мокры, функцыянэры-памежнікі павезьлі яго ў мэдычны пункт у Гайнаўцы, — кажа падпалкоўнік Ганна Вуйцік, прэсавая сакратарка падляскіх памежнікаў. — Там лекар пастанавіў пакінуць чужаземца для дасьледаваньня».

Сёньня раніцай мужчына быў выпісаны. Цяпер ён знаходзіцца ў распараджэньні функцыянэраў-памежнікаў. Мяркуецца, што ён будзе вернуты ў Беларусь.

Ад пачатку сёлетняга году функцыянэры Падляскага аддзелу памежнай аховы затрымалі ўжо дваццаць груп нелегальных мігрантаў: разам 74 асобы, у тым ліку чатыры групы (16 асобаў) на польска-беларускай мяжы, паведамляе газэта Kurier Poranny.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG