Прэсавая служба МЗС Літвы выступіла з заявай з нагоды пачатку будоўлі Беларускай АЭС у Астраўцы: «Прымаючы пад увагу той факт, што 29 кастрычніка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі выдала ліцэнзію на ўсталяваньне ядзернага абсталяваньня першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі, МЗС Літвы зьвяртае ўвагу, што працэс ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў рамках Канвэнцыі Эспа яшчэ не завершаны, таму будаўнічыя працы на тэрыторыі АЭС і рашэньне па ўсталяваньні ядзернага абсталяваньня зьяўляюцца відавочным невыкананьнем палажэньняў канвэнцыі», — гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце літоўскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Літоўскае МЗС нагадвае, што 5 красавіка Камітэт па ажыцьцяўленьні Канвэнцыі Эспа апублікаваў заключэньне, у якім канстатуецца, што Беларусь парушыла канвэнцыю:
«Беларусь заклікаецца прадставіць падрабязныя адказы на ўсе пытаньні, узьнятыя літоўскім бокам, а таксама прыняць пад увагу заўвагі літоўскіх экспэртаў і грамадзкасьці і прытрымлівацца патрабаваньняў Канвэнцыі Эспа», — адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС Літвы.
29 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка на форуме «Традыцыі. Моладзь. Будучыня» ў Менску падтрымаў ідэю абвясьціць праект беларускай АЭС маладзёжнай будоўляй і паабяцаў абмеркаваць гэтую тэму з Уладзімірам Пуціным.
Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце (Канвэнцыя Эспа) — міжнароднае пагадненьне, ініцыяванае Эўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, і падпісанае ў горадзе Эспа, Фінляндыя, у 1991 годзе. Уступіла ў сілу яна ў 1997 годзе.
Згодна з канвэнцыяй працэдура ацэнкі (у тым ліку публічныя абмеркаваньні) узьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе патэнцыйна небясьпечных праектаў павінна праводзіцца ня толькі ўнутры дзяржавы, але і ў сумежных краінах, якія можа закрануць узьдзеяньне гэтых аб’ектаў. У адпаведнасьці з Канвэнцыяй працэдура ацэнкі павінна праводзіцца на раньніх стадыях плянаваньня.
Незалежны адмысловец Юры Варонежцаў занепакоены тым, што Беларуская АЭС будуецца без узгадненьня ня толькі з суседзямі, але і зь беларускім грамадзтвам, і нават без завершанага праекту:
«У Беларусі гэты праект яшчэ ніхто не прэзэнтаваў, ніхто не патлумачыў, як будзе выглядаць станцыя, якой будзе яе сыстэма бясьпекі, дзе будуць складаць ядзерныя адкіды. З досьведу я ведаю, што нікуды іх ня будуць вывозіць, іх будуць вытрымліваць у вялікіх рэзэрвуарах з вадой ад 3 да 8 гадоў, гэта якраз тое, што выбухнула на Фукусіме. Але дзе будуць гэтыя рэзэрвуары, ніхто так і не сказаў нам. І такіх пытаньняў сотні.
Я спадзяюся, што проста ў Расеі фізычна нам ня змогуць зрабіць рэактар у плянаваны тэрмін і што да 2020 ці 2022 году АЭС не запрацуе».