Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін вітае геяў на Алімпіядзе ў Сочы


Акцыя за правы геяў.Санкт-Пецярбург, кастрычнік 2013
Акцыя за правы геяў.Санкт-Пецярбург, кастрычнік 2013

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што спартоўцы і госьці, якія зьяўляюцца геямі і лесьбіянкамі, на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы будуць адчуваць сябе добра, нягледзячы на новы закон пра забарону ў Расеі гомасэксуальнай прапаганды.

Гэтыя і іншыя заканадаўчыя перашкоды дадаткова пагаршаюцца паведамленьнямі аб павелічэньні нападаў на геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў па ўсёй Расеі.

Гэтыя падзеі нават прывялі да заклікаў з-за мяжы на адрас краін і патэнцыйных удзельнікаў гульняў да байкоту Алімпіяды ў Сочы, якая пачнецца менш чым праз чатыры месяцы.

«Мы будзем рабіць усё, каб пераканацца, што спартоўцы, заўзятары і госьці адчуваюць сябе камфортна на Алімпійскіх гульнях, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасьці, расы ці сэксуальнай арыентацыі», — заявіў Пуцін, зьвяртаючыся да спартовых чыноўнікаў Расеі ў Сочы ў прысутнасьці прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха.

На пачатку гэтага году ў Расеі пачаў дзейнічаць закон, які забараняе «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх».

Алімпійскія гульні ў Сочы плянуецца правесьці з 7 па 23 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG