Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод на сьвеце 8 мільёнаў падлеткаў становяцца маці


Фонд ААН у галіне насельніцтва сёньня абнародаваў сваю штогадовую справаздачу пра стан насельніцтва сьвету, якая сёлета была прысьвечана тэме «мацярынства непаўналетніх», то бок праблеме цяжарнасьці ў падлеткавым узросьце.

Паводле справаздачы, у краінах, якія разьвіваюцца, штодня нараджаюць дзяцей каля 20 тысяч дзяўчат, якім ня споўнілася 18 гадоў. Штогод дзяўчаты-падлеткі ў гэтых краінах нараджаюць 7,3 мільёна дзяцей — 2 мільёнам з гэтых дзяўчат яшчэ ня споўнілася 15 гадоў.

Прыблізна 70 тысяч дзяўчат-падлеткаў у краінах, якія разьвіваюцца, паміраюць штогод ад ускладненьняў, зьвязаных зь цяжарнасьцю і родамі.

У разьвітых краінах непаўналетнімі маці становяцца штогод 680 тысяч дзяўчат — амаль палова такіх родаў мае месца ў ЗША.

Найбольшая праблема «мацярынства непаўналетніх» — у згаданай справаздачы ААН яна вымяраецца колькасьцю падлеткавых родаў, якая прыпадае на 1000 дзяўчат ва ўзросьце 15-18 гадоў — выступае ў афрыканскіх краінах: Нігер (199), Чад (193), Мазамбік (193), Малі (190), Уганда (159), Гінэя (153), Замбія (151).

У Беларусі дзіця нараджае 21 дзяўчына-падлетак на 1000 дзяўчат ва ўзросьце 15-18 гадоў. У краінах-суседках Беларусі гэтыя паказальнікі наступныя: Латвія (15), Польшча (16), Літва (17), Расея (30), Украіна (30).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG