Тое, што ў сьпіс беларускіх грамадзянаў, супраць якіх дзейнічаюць візавыя і маёмасныя санкцыі Эўразьвязу, унесеныя начальнік Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Аляксандар Какунін і ягоны намесьнік Юры Трутко, стала нечаканым і для праваабаронцаў, і для турэмшчыкаў.
Менавіта ў гэтай калёніі адбывае пакараньне зьняволены праваабаронца, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі. Бяляцкі цярпіць ад розных спагнаньняў у калёніі, яго пазбаўляюць спатканьняў з роднымі і перадач. Калегі Алеся зь «Вясны» разумеюць, што, верагодней за ўсё, Какуніна і Трутко пакаралі за кепскае стаўленьне да Алеся Бяляцкага. Аднак у «Вясьне» кажуць, што эўрапейцы зь імі на гэты конт ня раіліся. Вясноўцы ўвогуле стараюцца быць асьцярожнымі, каб сваімі заявамі не нашкодзіць Бяляцкаму, які застаецца ў калёніі фактычна закладнікам. Цяпер жа сваякі і калегі Алеся Бяляцкага пабойваюцца, што ў калёніі праваабаронцу будуць помсьціць за рашэньне Эўразьвязу.
Ці так гэта будзе, у самога начальніка калёніі Аляксандра Какуніна спытаць не ўдалося. Ён, выслухаўшы праз сакратарку пытаньне ад Свабоды, адказваць адмовіўся:
«Камэнтароў ён даваць ня будзе, але калі ёсьць пытаньні — зьвяртайцеся ў прэсавую службу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС», — пераказала словы начальніка ягоная сакратарка. Перад гэтым, пачуўшы навіну, яна нават зьдзівілася: «Во папалі!»
Начальнік Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Аляксандар Какунін яшчэ малады, ён нарадзіўся 12 траўня 1975 году непадалёк ад вядомай на ўсю Беларусь турмы строгага рэжыму, што на станцыі Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. У гэтай турме 40 гадоў працаваў ягоны бацька. Там жа ў 1998 годзе пачаў працоўны шлях і Какунін-малодшы. Прайшоў усе кар’ерныя этапы — ад начальніка атраду да начальніка калёніі. У Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Какунін працуе з 2010 году. Мае званьне падпалкоўніка.
Ягоная жонка Натальля Віктараўна таксама працуе ў сыстэме выкананьня пакараньняў. Ягоная 13-гадовая дачка ўжо задумваецца аб паступленьні ў Акадэмію МУС, якую скончыў яе бацька.
«Нянавісьці да асуджаных у мяне няма», — заявіў сёлета спадар Какунін у інтэрвію газэце Вячэрні Бабруйск:
«Адзін з маіх настаўнікаў, за плячыма якога была праца ў папраўчых установах расейскай Поўначы, казаў прыблізна так: чалавек асуджаны, можа, нават за гвалтаваньне непаўналетніх, за забойства. Але ён — чалавек, і да яго трэба ставіцца па-чалавечы. Хоць, не схаваю, на падсьвядомым узроўні нэгатыў ёсьць, можа, гэта выяўляецца ў рэзкасьці аддаваньня загадаў, патрабаваньнях. Але я часьцей думаю пра іншае: чаму гэтых людзей адкінула грамадзтва, чаму яны ў ім не знайшлі свайго месца, у чым прычына? Асабліва над гэтым думаеш, калі да цябе паступаюць дакумэнты на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне і ад цябе залежыць, ці застанецца асуджаны ў калёніі, ці пойдзе на волю. Кім ён там стане?»
Складана цяпер гадаць, як адчуе Алесь Бяляцкі рэакцыю начальніка калёніі і ягонага намесьніка на рашэньне Рады Эўразьвязу. Адно можна сказаць з пэўнасьцю — рашэньне аб датэрміновым вызваленьні Бяляцкага будзе прымаць ня ён, а прадстаўнікі іншай, больш высокапастаўленай турэмнай дынастыі.