Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малітва ў пастарунку. Здымкі схаванай камэрай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00
Наўпроставы лінк

Жалобны маратон пачаўся з затрыманьняў

абноўлена

Міліцыянты затрымалі 23 удзельнікаў жалобнага маратону і журналістаў. У тым ліку 8-гадовага хлопчыка. Удзельнікі акцыі хацелі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму.

20:21 29.10.2013
Ушанаваньне з затрыманьнем. Выніковае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:25 0:00
Наўпроставы лінк
19:47 29.10.2013
19:04 29.10.2013
На крыжах уздоўж дарогі ў Курапацкім лесе ўдзельнікі акцыі паставілі запаленыя зьнічкі. На гэтым акцыя скончылася.
18:09 29.10.2013
Каля крыжа «Пакутнікам Беларусі» адбылася агульная малітва. Потым удзельнікі адзначэньня пройдуць крыжовым шляхам па Курапацкім лесе з запаленымі зьнічамі.
17:31 29.10.2013
У Курапацкім лесе ўсталявалі новы крыж — прадстаўнікам інтэлігенцыі, якія загінулі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка. Прысутнічала каля трыццаці чалавек, сярод іх маці палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча і Алякандра Францкевіча, былыя палітвязьні. Прысутныя трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Да крыжа ўсклалі кветкі.
16:12 29.10.2013
Да памятнага знаку рэпрэсаваным у парку Чалюскінцаў усклалі кветкі, запалілі каплічкі. Адсюль удзельнікі акцыі накіроўваюцца ў Курапацкі лес. Выступіў Вацлаў Нямковіч старшыня хрысьціянскай злучнасьці «Курапаты».
15:09 29.10.2013
Удзельнікі маратону наведалі месца масавых расстрэлаў у Лошыцы. Ускладаньне кветак прайшло без затрыманьняў.
14:24 29.10.2013
Удзельнікі маратону накіраваліся да пахаваньняў ахвяр сталінізму ў Лошыцы.

А 17-й гадзіне зьбіраюцца прыехаць у Курапаты.
14:08 29.10.2013
Вызвалілі ўсіх удзельнікаў акцыі.

Удзельнікі акцыі пакідаюць пастарунак
Удзельнікі акцыі пакідаюць пастарунак


Апошняй з кійком выйшла Галіна Сіўчык. Міліцыянты хацелі забраць бел-чырвона-белы шалік, але яна не аддала.

Галіна Сіўчык ў бел-чырвона-белым шаліку
Галіна Сіўчык ў бел-чырвона-белым шаліку
14:05 29.10.2013
Міліцыянты адпусьцілі Ганну Шапуцьку і Ільлю Дабратвора з сынам.

Удзельнікі акцыі кажуць, што будуць вымушаныя скараціць праграму жалобнага маратона. Але Курапаты яны абавязкова наведаюць. Канчатковае рашэньне, што рабіць далей, будзе ўхваленае, калі выпусьцяць усіх актывістаў.
14:00 29.10.2013
Фотагалерэя: Шанаваньне памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках

13:55 29.10.2013
З пастарунку пачалі выпускаць удзельнікаў акцыі. Першымі выйшлі прадпрымальнік Алесь Макаеў і актывіст БХД Аляксей Шэін.
13:47 29.10.2013
Галавін выйшаў да журналістаў, якія дзяжураць ля пастарунку і папрасіў адыйсьці ад будынку.
13:35 29.10.2013
З пастарунку выпусьцілі журналістаў і прадстаўніцу Міжнароднай арганізацыі абароны правоў чалавека.

Журналісты пакідаюць пастарунак
Журналісты пакідаюць пастарунак
13:14 29.10.2013
Да пастарунку міліцыі пад'ехаў мікрааўтобус з надпісам «Тэлебачаньне».
13:13 29.10.2013
Міліцэйскі чыноўнік заявіў Радыё Свабода: у міліцыю патэлефанавалі з адміністрацыі Кальварыйскіх могілак і паведамілі, што на могілках адбываецца несанкцыянаваны мітынг — супрацоўнікі МУС вымушаныя былі рэагаваць.

Пры гэтым міліцыянт адмовіўся назваць сваё імя і прозьвішча.
12:59 29.10.2013
Міліцыя разьдзяліла прысутных на групы. У затрыманых забіраюць мабільныя тэлефоны.
12:55 29.10.2013
Перад будынкам пастарунку дзяжураць людзі ў цывільным.
12:53 29.10.2013
Начальнік адзьдзелу аховы парадку Андрэй Галавін паабяцаў, што калі людзей затрымалі незаконна, у іх папросяць прабачэньня.
12:50 29.10.2013
Міліцыянты прыйшлі у актавую залю. Яны патрабуюць не чыніць правакацыяў. Інакш паабяцалі, што затрыманых будуць трымаць цягам трох гадзінаў.

Затрыманыя кажуць, што мітынга не было, што яны толькі маліліся.

Міліцыянты кажуць, што будуць правяраць дакумэнты і браць тлумачэньні.

Журнлістаў хочуць правяраць асобна.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG