Гэта напамін пра 29 кастрычніка 1937 году, калі ў сутарэньнях менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Звычайна ў гэты дзень прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» падводзяць вынікі працы за мінулы год і ўшаноўваюць памяць ахвяраў камуністычнага тэрору.
29 кастрычніка дэмакратычныя грамадзкія актывісты па традыцыі аб’яжджаюць у Менску і ваколіцах месцы масавых расстрэлаў 1937-39 гадоў. Апавядае сябра беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі:
«Лошыца, Трасьцянец, парк Чалюскінцаў, Кальварыйскія могілкі ды іншыя. І а 17 гадзіне будзе сустрэча і агульная малітва ў Курапатах. Там адбудзецца адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку — крыжа ў памяць палітвязьняў Менскай унутранай турмы НКУС, забітых 29 кастрычніка 1937 году. Ён будзе ўсталяваны з боку так званага «Бульбаш-холу».
Сярод забітых 29 кастрычніка 1937 году былі пісьменьнікі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот.
Пісьменьнік Леанід Маракоў гадоў 15 таму пачаў працаваць над кнігай пра свайго дзядзьку і іншых літаратараў, расстраляных 29 кастрычніка 1937 году, але калі пачаў дасьледаваць тэму, атрымалася значна шырэй:
«Я пачаў далей дасьледаваць, і выявілася, што расстралялі тады больш за 100 чалавек, выключна з інтэлігенцыі: рэктары ВНУ, навукоўцы — вышэйшая эліта Беларусі ў адну ноч была зьнішчаная. Безумоўна, расстрэльвалі беларускую эліту ў сутарэньнях НКУС. Але дзе яны пахаваныя, мы дагэтуль дакладна ня ведаем. Можа ў Курапатах, можа не ў Курапатах».
Памятны крыж вырашылі ўсталяваць у Курапатах — як знакавым для Беларусі месцы.
Падводзячы вынікі году, гісторык Ігар Кузьняцоў, які спэцыялізуецца на праблеме палітычных рэпрэсіяў, адзначыў:
«На жаль, да гэтай праблемы цікавасьць грамадзкасьці кожны год зьмяншаецца. Я ўжо не кажу пра стаўленьне ўлады. Што зьмянілася за мінулы год? Ды нічога! Да 1994 году ў краіне было некалькі сур’ёзных структураў, якія займаліся гэтай праблемай: была камісія ў складзе Вярхоўнага Савету, была працоўная група ў Інстытуце гісторыі з салідных навукоўцаў. Усё потым пайшло па сыходнай».
Дагэтуль няма доступу навукоўцаў у архіў КДБ. У студзені 2014 году спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцьця пастановы Савету Міністраў аб ушанаваньні памяці расстраляных у Курапатах. З шасьці пунктаў пастановы выкананы толькі адзін.