«30 кастрычніка 1988 году сьвяткавалі Дзяды. Практычна гэта былі другія Дзяды, бо ўжо спрабавалі сьвяткаваць у 1987 годзе. Але гэта было толькі такое ўпамінаньне ў цэнтры Менску. А вось ужо ў 1988-м стварыўся аргкамітэт Народнага фронту і было задумана сапраўды адзначыць гэты дзень як дзень памяці. Былі раскіданыя аб’явы, і масы людзей пайшлі да Ўсходніх могілак.
Я прыйшоў заранёў, яшчэ там нікога не было, і ўбачыў, што рыхтуецца нешта дрэннае. Налічыў 12 міліцэйскіх машын. Былі машыны з вадамётамі. Былі расстаўленыя людзі ў цывільным, у дварах — машыны з салдатамі ў касках.
Пра тое, што нешта рыхтуецца дрэннае, можна было здагадацца, таму што два тыдні таму, 19 кастрычніка (19 кастрычніка 1988 году — дзень утварэньня БНФ. — Рэд.), камуністы пацярпелі вялікае паражэньне. Яны паведамілі перад гэтым у Маскве, што ў Беларусі народнага фронту ня будзе. Гаварыў гэта Яфрэм Сакалоў.
Тым ня менш 19 кастрычніка фронт быў створаны, нечакана для іх. І яны трапілі ў вельмі дрэннае становішча, бо фактычна самі аказаліся ў залі, дзе стваралі гэты фронт, і вымушаныя былі галасаваць супраць. І такім чынам пацьвярджаць легітымнасьць гэтага стварэньня.
Можна было здагадацца, што рыхтуецца нейкая помста.
Прыйшло вельмі шмат людзей, з кветкамі, мэтро спынілі, людзі ішлі пешшу. І іх пачалі хапаць, закідваць у машыны і вывозіць. У першую чаргу хапалі членаў аргкамітэту Народнага Фронту. Прычым труцілі газам, чаго ніколі не было і чаго мы ніколі ня бачылі. І гэта таксама гаварыла пра тое, што рыхтуецца нешта вельмі подлае.
Калі людзей сабралася шмат, то пачаліся масавыя хапаньні.
Тады наляцелі на мяне, газу пырснулі ў твар. Але мяне адбілі. Бо побач былі людзі, паднялі крык. Калі я ішоў далей да могілак, то вакол мяне была такая імправізаваная група абаронцаў — чалавек дваццаць, і мяне ўжо няпроста было ўзяць. Я тады зразумеў, што будзе нейкая вялікая правакацыя — хутчэй за ўсё, пусьцяць кроў. Бо тады ўжо было вядома, што тварылі ў Алма-Аце ў 1986 годзе. Таму задача была — папярэдзіць людзей.
Калі мы з гэтай групай дайшлі да брамы могілак, там было людзей найболей. У мяне было сэкунд трыццаць. Але пасьпеў сказаць галоўнае, як кажуць, на ўсе лёгкія: Рыхтуецца грандыёзная правакацыя з крывёй! Не адказвайце ўдарам на ўдар. Не паддавайцеся на правакацыі! Не ўступайце ў бойкі, бо сьцягнутыя велізарныя сілы войска і міліцыі. Фармуйце калёну — ідзём на Курапаты!
Гэта я пасьпеў сказаць, і тут жа кінулася міліцыя, пачалі таптаць людзей, душыць, і ўжо гаварыць было немагчыма. Але гэта было дастаткова для тых, хто пачуў. Бо людзей трэба было вывесьці. Чаму? Я заўважыў, што на ўсіх пустырах стаяць людзі ў цывільным. Я паспрабаваў прайсьці там зь сябрамі — мне кажуць: сюды няможна. А хто вы такія? Чаму няможна? Я паглядзеў — з усіх бакоў абстаўлена, зробленая такая пастка, каб людзі пайшлі, не маглі адсюль выйсьці. І машыны, і міліцыя пераапранутая... Лягічна было з гэтай пасткі выйсьці.
І сабралася група людзей, можа, тысячы тры, і мы пайшлі ў адваротны бок: паўз поле на Курапаты.
Я бачыў замяшаньне: яны аддавалі нейкія бязглуздыя каманды. Частка машын з салдатамі паехала на Курапаты нас там сустракаць. У іх папсаваўся плян.
Мы, натуральна, ня думалі ісьці на Курапаты — гэта ж восем кілямэтраў. Мы дайшлі да поля, адышлі ўбок, і там адбыўся мітынг — у полі, пад сьнегам. Мы зачыталі дакумэнты аргкамітэту Народнага Фронту, прызвалі падтрымліваць Фронт, зачыталі маніфэст «Мартыралёга», які быў створаны. І далей нам ужо не далі — акружыла міліцыя і была дадзеная каманда «таптаць». Я толькі пасьпеў сказаць: калі кінуцца на нас, то не разьбягацца, каб усе сталі і счапіліся рукамі ў адзіны кошык. Бо зразумела, што калі разгоняць па полі, то будуць біць па адным, разгоняць і пахапаюць.
Калі была дадзеная каманда і кінуліся ў ботах на людзей — а мы прыселі, бо інакш не відаць было прамоўцы, і ўсе схапіліся за рукі — утварыўся такі кошык у тры тысячы. І яны нічога не маглі зрабіць, не маглі нас распаласаваць, разьбіць, разагнаць па полі. І тады яны выцягвалі крайніх, білі, кідалі ў машыны. Дзясяткі людзей пабілі-пахапалі.
Але ў цэлым уся наша вялікая група, тысячы тры, дайшлі цэлыя. Іх па полі не разьбілі. Такім чынам высьветлілася, што і там людзей білі, і там. Але пасткі ўжо не было — ніхто не паддаўся на правакацыі. Нават моладзь хапалася за каменьне, і ім казалі: кіньце, чулі каманду!
Гэтая правакацыя не ўдалася.
Усё гэта на інтуітыўным рабілася. Проста адчувалася, што гэта будуць рабіць. І на інтуіцыі атрымалася вельмі добра. Не атрымалася тое, што яны хацелі зрабіць.
А што потым высьветлілася. Адзін палкоўнік міліцыі перадаў нам нават рэкагнасцыроўку. Ён потым нават зь міліцыі выйшаў. І гэты дакумэнт у мяне недзе ў Менску і застаўся. Меркавалася акружыць людзей, пабіць, сапхнуць у стары сад і пусьціць кроў. Фактычна падразумявалася, што некалькі чалавек трэба было забіць. Як толькі гэта было б зроблена, то тады б усіх абазвалі фашыстамі, экстрэмістамі, тут жа былі б зьнятыя фільмы, тут жа былі б сьведкі... І нас распляскалі б ушчэнт. Уся прапаганда была ў іх — газэты, радыё, тэлебачаньне. Мы ведаем, на што яны былі здольныя.
Усім гэтым кіраваў, як потым стала вядома, сакратар ЦК Пячэньнікаў. У яго быў штаб на вуліцы Сядых, сагналі ўсю міліцыю зь Беларусі, машыны, перакрылі ўвесь Менск. Думалася такая грандыёзная правакацыя — пусьціць кроў, усё зьвярнуць на Фронт, назваць фашыстамі і зьнішчыць у корані ўвесь народны рух.
Самае страшнае, што калі мы ўжо потым аналізавалі сытуацыю, якая была ў Маскве, у Савецкім Саюзе, то зразумелі, што калі б гэта адбылося ў Менску, калі б нас тут зьнішчылі, то гэта рыкашэтам пайшло б і па Прыбалтыцы, і па ўсім Савецкім Саюзе. Таму што ў Прыбалтыцы не было ўнутранага канфлікту — там і камуністы, і народныя франты былі за сувэрэнітэт. Камуністы дапамагалі фактычна франтам.
А ў нас быў магутны ўнутраны канфлікт, бо самыя вялізныя ворагі беларушчыны — гэта мясцовая кампартыя, якая глядзела толькі на Маскву. Гэта яны, былыя партызаны НКВД, якія пасьля вайны захапілі тут уладу, яны ўсё тут вытапталі. І тут была сытуацыя прынцыпова іншая. І калі б тут ім удалося ўсё зьмясіць, то далей яны пачалі б мясіць і на Ўкраіне (а яшчэ на Ўкраіне фронту не было, мы былі чацьвёртым фронтам, які ўтварыўся пасьля Прыбалтыкі), і на Каўказе, і пасьля ў Прыбалтыцы. Адным словам, цалкам мог адбыцца югаслаўскі варыянт, бо спыніць гэта было б ужо немагчыма — толькі праз кроў.
Мы выйшлі з гэтага становішча фактычна пераможцамі. Таму што пасьля гэтага беларуская інтэлігенцыя адвярнулася ад кампартыі. На могілкі прыйшлі шмат пісьменьнікаў. Я асабіста бачыў Янку Брыля. На маіх вачах галоўнаму рэжысэру тэатру Янкі Купалы Раеўскаму пырскалі газам у твар. Яны так сябе павялі перад інтэлігенцыяй, перад мірнымі людзьмі, што ўсе яны адвярнуліся ад іх.
І гэты дзень, правал правакацыі прывёў да таго, што фронт раптам пачаў разьвівацца. На наступны ж дзень Саюз пісьменьнікаў даў памяшканьне для Фронту. Дзень і ноч там сядзелі, тысячы людзей прыяжджалі з усёй Беларусі. Гэта дало штуршок, каб рух адразу пачаў рабіцца масавым.
Другі момант: у Маскве не было ніякай зачэпкі, каб зьмесьці народныя франты. Яны вымушаныя былі праводзіць нейкую дыпляматыю і з кампартыямі прыбалтыйскіх рэспублік, і з франтамі, і нешта спрабавалі і на Ўкраіне. Ім гэта ўдалося зрабіць на Каўказе. Але гэта было пазьней, калі рыдлёўкамі ў Тбілісі пабілі людзей (1989. — Рэд.).
Агулам адзначу тры моманты.
Першы: Дзяды па самой прыродзе ёсьць сьвята салідарнасьці. Людзі на Дзяды спыняюць усялякія спрэчкі, ідуць на могілкі. Уся нацыя салідарызуецца перад памерлымі, перад памяцьцю продкаў. Гэта спрадвеку ідзе, гэта ў нас у душы. І вось гэтыя Дзяды салідарызавалі народ 30 кастрычніка супраць кампартыі, супраць гэтай палітыкі, супраць гэтай акупацыі. І такая была фраза, якую паўтаралі ўсе: «На Дзяды 30 кастрычніка ішло насельніцтва, а вяртаўся — народ».
Другі момант. Удалося не дапусьціць да правакацыяў, да праліцьця крыві. Удалося захаваць Фронт. І гэта фактычна была перамога, пасьля якой народны рух пачаў разьвівацца.
І трэцяе — міжнародны аспэкт. Гэта паўплывала на ўвесь Савецкі Саюз. Беларускі Народны Фронт быў на вастрыі змаганьня ў СССР. Многія заваёвы ў барацьбе ўпершыню былі апрабаваныя тут, у Беларусі, у Менску. Гэтая зьява мела вялікае значэньне для нашай гісторыі, бо пасьля гэтай перамогі паўстаў народны рух. І мела вялікае значэньне для ўсяго Савецкага Саюзу, бо паказала прыклад — мірным шляхам можна перамагчы камуну, не дапусьціць да праліцьця крыві.

Меркавалася акружыць людзей, пабіць, сапхнуць у стары сад і пусьціць кроў