У сьпіс беларускіх грамадзян, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, унесеныя начальнік Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Аляксандар Какунін і ягоны намесьнік Юры Трутко. Менавіта ў гэтай калёніі адбывае пакараньне зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Сакратарка начальніка Бабруйскай калёніі № 2, пачуўшы сьпіс нанова ўнесеных у «чорны сьпіс» Эўразьвязу грамадзян, прызнала:
«Так, гэта нашыя, і начальнік, і намесьнік. Во як папалі! Але ж намесьнік у нас толькі нядаўна прызначаны».
Начальнік калёніі Аляксандар Какунін, выслухаўшы праз сакратарку пытаньне Свабоды, адказаць на яго адмовіўся:
«Камэнтароў ён даваць ня будзе, але калі ёсьць пытаньні — зьвяртайцеся ў прэсавую службу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС», — пераказала словы начальніка ягоная сакратарка.
Сваякі і калегі зьняволенага праваабаронцы пабойваюцца, што рэжым утрыманьня Алеся Бяляцкага можа быць пагоршаны, бо кіраўніцтва калёніі можа яму помсьціць за рашэньне Эўразьвязу.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Справа Бяляцкага