Міністэрства культуры ня будзе рэкамэндаваць Саўміну надаць драўлянаму дому на вуліцы Валатаўской, 17 у Гомелі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Апошні сымбаль драўлянага гораду з маўклівай згоды гарвыканкаму пойдзе пад нож бульдозэра.
Гомельскія грамадзкія арганізацыі, найперш гісторыка-культурніцкая суполка «Талака» і мясцовае Таварыства беларускай мовы, цэлы год дамагаліся, каб драўлянай забудове на вуліцах Валатаўской і Парыскай камуны надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Пісалі лісты ў Мінкульт і гарвыканкам, хадзілі на прыёмы да гарадзкіх чыноўнікаў, даводзілі каштоўнасьць драўляных дамоў у цэнтры Гомеля, бо такія дамы вызначалі аблічча гораду яшчэ сто гадоў таму.
Чыноўнікі адцягвалі разгляд справы. Начальнік управы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі ў Мінкульце спасылаўся на тое, што каб вывучыць вартасьці драўлянай забудовы на вуліцы Валатаўской, патрэбны час:
«Трэба правесьці сур’ёзны аналіз, што там, у якім стане і якія адметныя вартасьці мае. Калі так разабрацца, дык толькі некалькі будынкаў могуць уяўляць цікавасьць. Можа, тры ці пяць, а ня ўсе тыя, што даслалі ў дакумэнтах. Ёсьць многія перабудаваныя, ёсьць у такім дрэнным тэхнічным стане, што нават цяжка сказаць, як іх захоўваць. А ёсьць будынкі, якія страцілі многія свае элемэнты».
Тым часам гарвыканкам даў дазвол менскаму таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Электрапрам» на знос драўляных дамоў на вуліцы Валатаўской, у тым ліку й унікальнага дому № 23. На іх месцы менскае таварыства будуе шматпавярховік з падземнымі гаражамі і кватэрамі на продаж.
Будоўля ўшчыльную дабралася да драўлянага сымбалю гораду — дому № 17, дзе жыла апошняя княгіня Ірына Паскевіч, а пазьней, калі тут зрабілі музычную вучэльню, працавалі вядомыя беларускія кампазытары, у прыватнасьці, Рыгор Пукст.
І вось днямі адмысловая рада пры Міністэрстве культуры вырашыла не захоўваць цалкам дом № 17 па вуліцы Валатаўской у Гомелі, а толькі яго асобныя дэкаратыўныя элемэнты. Вырашана, аднак, унесьці ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны чатыры драўляныя дамы па вуліцы Парыскай камуны, якім знос не пагражае.
Кіраўнік абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яўген Якавенка, які гутарыў зь Ігарам Чарняўскім, так камэнтуе пастанову рады Мінкульту:
«Прымалі яны гэтае рашэньне, зыходзячы з таго, што яны разьмешчаныя кампактна, у адным месцы, і тут можа паўстаць музэй пад адкрытым небам. Цяпер, па словах Чарняўскага, Гомельскі гарвыканкам будзе займацца распрацоўкай гэтай тэмы. А што тычыцца дамоў на вуліцы Валатаўской і знакамітага дому № 17, то іх вырашылі зносіць. Чарняўскі ўдакладніў, што рада зыходзіла ня толькі з мастацкай каштоўнасьці драўляных пабудоў. Яны ўлічвалі і эканамічны складнік, і тое, што побач будуецца шматпавярховы дом. Пабачылі, што ў дзяржавы няма грошай ні на перанос, ні на захаваньне, і вырашылі зьнесьці й дом № 17 — з захаваньнем найбольш каштоўных элемэнтаў. Гомельскі гарвыканкам павінен іх захаваць».
Суразмоўца кажа, што гэта, магчыма, будуць нейкія элемэнты дэкору, ліштвы, аканіцы, падзоры, якія ўжо ёсьць у гарадзкім музэі Гомеля:
«Пытаньне пра захаваньне элемэнтаў дэкору драўлянай забудовы падымалася й раней. Гарвыканкам, аднак, ня бачыць розьніцы паміж домам на Валатаўской, 17 і, скажам, адным з тыповых дамоў па вуліцы Палескай.
Звычайна кажуць: ліштвы аднолькавыя, хоць дом па вуліцы Валатаўской, 17 унікальны. Менавіта па сукупнасьці архітэктурных элемэнтаў такога больш няма. І што толку ад захаваньня ліштваў? Ну, захаваюць яны ліштвы — падобныя дзесьці, магчыма, і ёсьць. Адна ліштва сама па сабе мала што ўяўляе. Ёсьць комплекс, цэлы дом, які велічна глядзіцца. Ён у пэўным сэнсе стаў гарадзкім брэндам».
Старшыня гомельскай суполкі «Талака» Яўген Меркіс дадае, што пры зносе драўляных дамоў на вуліцы Валатаўской і пачатку будоўлі на іх месцы шматпавярховіка выявілася шмат парушэньняў:
«На пачатку будоўлі гэтага новага жылога дому па вуліцы Валатаўской былі дапушчаны грубыя працэсуальна-юрыдычныя памылкі. Не было аўкцыёну на забудову гэтага месца. Гэты дом хоць і падвышанай камфортнасьці, але ён быў прапісаны як стандартны дом. Выявіліся факты вялікіх парушэньняў. У тым ліку з боку гарадзкой адміністрацыі. Гэта першы бок. Другі — гэта пазыцыя Мінкульту, які ўвесь час спрабаваў лявіраваць між воляй гарадзкой адміністрацыі і патрабаваньнямі скарачаць сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. А мы тут яшчэ прапаноўваем у дагрузку ўнесьці яшчэ некалькі аб’ектаў. Таму ў Мінкульце й зацікаўленыя былі, так бы мовіць, спусьціць гэта на тармазах».
Цяпер на дзьвярах дому № 17 на Валатаўской сарваны замок. Хутчэй за ўсё, там чарговы раз пабывалі рабаўнікі, якія перад гэтым пазрывалі ў доме масьніцы.
Гомельская актывістка Марыся Тульжанкова кажа:
«Захаваньне дэкору — гэта шараговая спроба нашых чыноўнікаў паказаць нейкую імітацыю дзейнасьці ў захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны.
Збольшага гэтая дзейнасьць прыводзіла да таго, што гэтыя элемэнты зьнікалі ў невядомым напрамку. Так было пры зносе драўляных дамоў па вуліцы Барыкіна й Палескай. І цяпер не знайсьці, куды гэтыя элемэнты дэкору падзеліся».
Грамадзкія арганізацыі будуць дамагацца перагляду рашэньня наконт зносу дому па вуліцы Валатаўской. Калі спатрэбіцца, то й праз суд.