Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранік расказаў, якой будзе другая хваля каранавірусу ў Беларусі


Уладзімер Каранік
Уладзімер Каранік

Былы міністар аховы здароўя, а цяпер кіраўнік Горадзенскай вобласьці Уладзімір Каранік расказаў, якой будзе другая хваля каранавірусу ў Беларусі. На яго думку, яна будзе менш маштабнай. Пра гэта Каранік заявіў у эфіры тэлеканала АНТ.

У інтэрвію тэлеканалу АНТ Уладзімір Каранік яшчэ раз паўтарыў, што выбраная ўладамі Беларусі тактыка барацьбы з каранавірусам была правільнай.

«Цяпер нават на нашых апазыцыйных сайтах пішуць, нават САЗ прызнае, што швэдзкі досьвед аказаўся найбольш рацыянальным. Я разумею, што многія пакуль не гатовыя прызнаць, што Беларусь пайшла слушным шляхам. Але мы з самага пачатку гаварылі пра тое, што карантын сваёй эфэктыўнасьці не даказаў», – заявіў экс-кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

З нагоды другой хвалі COVID-19 Уладзімір Каранік расказаў, што чакае яе менш маштабнай.

«Мы чакаем яе менш маштабнай, таму што ў грамадзтве сфармавалася імунная праслойка і досыць шмат людзей, якія асабліва ўспрымальныя да гэтага вірусу, яны на яго ўжо перахварэлі і ўжо маюць імунітэт», – сказаў Каранік.

На 13 верасьня ў Беларусі зарэгістравалі 74 173 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за апошнія суткі склаў 198 выпадкаў. Паводле афіцыйных дадзеных, з пачатку распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 750 пацыентаў (плюс 6 чалавек за мінулыя суткі).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG