Пяты прэзыдэнт Украіны і лідэр партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Пятро Парашэнка паведаміў, што атрымаў станоўчы тэст на COVID-19.
У сваім тэлеграм-канале ён напісаў:
Ня ў час. Вельмі шкадую, што вымушаны зрабіць перапынак у паездках па рэгіёнах. За шэсьць апошніх гадоў прывык пераносіць хваробы на нагах. Але гэтая падступная. Вельмі падступная.
Таму ад сёньняшняга дня лячуся дома. Спадзяюся на найхутчэйшае выздараўленьне і заклікаю ўсіх украінцаў берагчы сябе!
Нядаўна ў Вярхоўную Раду вярнулася лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка, якая перахварэла на каранавірус.