Майстэрню, якая шыла ахоўныя сродкі для мэдыкаў падчас пандэміі пры Горадзенскім дзіцячым госьпісе, закрываюць. Прадстаўнікі камбінату школьнага харчаваньня, якому належыць будынак, адключылі ў памяшканьні электрычнасьць і сказалі майстэрні вывозіць рэчы.
Супрацоўнкаў госьпісу пакуль не пускаюць у майстэрню. Гэтае памяшканьне горад афіцыйна перадаў госьпісу ў чэрвені. Дамова на карыстаньне памяшканьнем заключаная да канца году. Тады на адкрыцьці прысутнічаў старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.