Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі аднавіўся рост колькасьці хворых на каранавірус: за мінулыя суткі 306 выпадкаў інфэкцыі, 5 чалавек памерлі


На 25 верасня зарэгістравана 76 тысяч 957 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве здароўя Беларусі.

Прырост за апошнія суткі склаў 306 выпадкаў супраць 294 за папярэднія. Паказьнік колькасьці заражаных расьце ўжо некалькі дзён запар — 22 верасьня было роўна на 100 меней.

«За ўвесь пэрыяд распаўсюду COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 807 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй і шэрагам хранічных захворваньняў», — адзначылі ў ведамстве, параіўшы зьвярнуць увагу на захады засьцярогі падчас сэзоннага ўздыму рэсьпіраторных захворваньняў.

У Міністэрстве здароўя таксама праінфармавалі, што на 25 верасьня паправіліся і выпісаныя 73 тысячы 925 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.

Паводле афіцыйных зьвестак, за ўвесь час пандэміі ў Беларусі памерлі 807 пацыентаў (5 за мінулыя суткі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG