Суд Ленінскага раёну Менску 30 сьнежня вынес прысуд дзьвюм службовым асобам, якіх палічыў вінаватымі ў каляпсе з вадой у Менску летам 2020 году.
Украінскія кампаніі ўсё часьцей зьвяртаюцца ў суды, каб абавязаць беларускіх вытворцаў і пастаўшчыкоў вярнуць пералічаныя ім грошы за прадукцыю, якую не змаглі атрымаць праз пачатак поўнамаштабнай расейскай вайны супраць Украіны.
Зьміцер Салаўёў, чацьвёрты абвінавачаны ў справе праваабаронцаў «Вясны», які знаходзіцца за межамі Беларусі і якога судзяць завочна, пракамэнтаваў Свабодзе пачатак працэсу.
У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі. Кожны дзень людзей затрымліваюць і арыштоўваюць у палітычна матываваных справах.
Зьняволеным праваабаронцам пагражае да 12 гадоў калёніі. Падсудныя патрабавалі, каб працэс ішоў па-беларуску і каб зьнялі кайданкі. Ім адмовілі.
З 25 лістапада ў закрытым судзе ішоў працэс над кіраўнікамі і актывістам прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці. 27 сьнежня агучылі прысуд у гэтай справе.
5 студзеня справу Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня. Працэс будзе весьці судзьдзя Марына Запасьнік.
На 18 студзеня прызначылі пачатак працэсу па справе палітзьняволенай Дар’і Лосік. Справа ўжо месяц у Берасьцейскім абласным судзе.
Палітзьняволеных актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча, Васіля Берасьнева і Вацлава Арэшку вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прааналізаваў мэтады ціску, якія сілавікі прымянялі лестась у барацьбе з апанэнтамі Лукашэнкі.
Справу ў суд за шпіянаж накіравалі 30 сьнежня. Абодвух падазраваных трымаюць пад арыштам ад красавіка 2022 году.
Завочны суд над фігурантамі «справы Каардынацыйнай рады» Сьвятланай Ціханоўскай, Вольгай Кавальковай, Сяргеем Дылеўскім, Марыяй Мароз і Паўлам Латушкам пачнецца 17 студзеня а 10-й гадзіне ў будынку Менскага гарадзкога суду.
Намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэта (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня (НАК) Павал Латушка заявіў, што ўсе накіраваныя ім раней запыты з нагоды завочнага судовага працэсу ў справе Каардынацыйнай рады (КС) засталіся без адказу.
Першы раз Андрэя асудзілі на 15 гадоў калёніі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле артыкулу «акт тэрарызму».
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. У тым ліку за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Ўкраіну.
Жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову пагражае да 15 гадоў калёніі.
Практыка крымінальнага перасьледу супраць апанэнтаў улады ў сьнежні дапоўнілася вынясеньнем прысудаў у парадку завочнага вядзеньня.
Справу супраць кіраўнікоў і журналістаў парталу Tut.by пачнуць разглядаць 9 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе.
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак у справе грамадзяніна Латвіі Дзьмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.
Хамутоўскага абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак», і асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі».
29 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы Натальлі па тры гады хатняй хіміі. Справу вяла судзьдзя Алена Жуковіч.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Валера Цапкалы і Ўладзімера Астапенкі.
Хамутоўскага абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Прычына невядомая.
Судзьдзя паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца.
26 сьнежня выканаўчаму дырэктару Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандру Апейкіну і экс-кіраўніцы Фонду Аляксандры Герасімені вынесьлі першы ў Беларусі завочны прысуд: па 12 год зьняволеньня кожнаму.
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў — супольная праграма Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) і Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека (FIDH) — выступіла з заявай напярэдадні пачатку суду над праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
27 сьнежня ў судзе Мядзела пачнуць разгляд новай справы палітзьняволенага юрыста Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Асуджаны дзейнічаў у мікрараёне Сухарава беларускай сталіцы.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (ITUC), сябрам якой зьяўляецца зьліквідаваны Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), асудзіла вынясеньне прысуду кіраўніцтву БКДП.
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой зьяўляюцца дзесяць палітзьняволеных. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі.
ФСБ завэрбавала жыхара Сумшчыны і атрымала ад яго важную інфармацыю. Мужчыну і яго саўдзельніка выкрылі ўкраінскія спэцслужбы.
Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін запэўніў, што для яго прысуд на 12 гадоў зьняволеньня быў цалкам чаканы. І гэта, на яго думку, сьведчыць пра слабасьць ўлады.
Пра гэта паведамляе журналістка дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая. У Герасімені арыштавалі маёмасьць у кошт спагнаньня грамадзянскага пазову.
Вынесеныя прысуды кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Злачынца дзейнічаў у мікрараёне Сухарава беларускай сталіцы. Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 3 гадоў.
Экс-сьледчага Юшкевіча, які стварыў плятформу bychange.me для дапамогі былым сілавікам са зьменай працы, абвінавацілі паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян за пратэсты і выказваньне грамадзянскай пазыцыі. Таксама прагучаў чарговы прысуд за зьнявагу дзяржаўнай сымболікі.
У Менскім абласным судзе 23 сьнежня асудзілі палітзьняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361–4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Алена Місьнік прызначыла Лебядку 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пазоўнікамі выступілі 53 крэдыторы, сярод іх Нацыянальны банк, «Белаграпрамбанк», «Абсалютбанк», «Беларусбанк», Мінфін, МТС і інш.
20 сьнежня пачалі судзіць старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука, ягонага намесьніка Сяргея Антусевіча і супрацоўніцу офісу БКДП Ірыну Бут-Гусаім.
Менскі абласны суд, які праходзіў у закрытым рэжыме ад 5 сьнежня, асудзіў на 16 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Сілавікі пачалі затрымліваць людзей і, напэўна, заводзіць на іх крымінальныя справы за фота з пратэстаў 2020 году.
У некаторых магілах можа быць пахавана па некалькі целаў.
Разгляд справы старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча, а таксама Зьмітра Салаўёва, якога будуць судзіць завочна, пачнецца 5 студзеня.
Уся арыштаваная маёмасьць беларуска-ўкраінскай кампаніі «БЗТ-Україна» была перададзена ў адмысловую структуру па кіраваньні выяўленымі актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў.
Суд прысяжных у Нью-Ёрку прызнаў гендырэктара фірмы «Русская Америка» Ўладзіміра Данскога і юрыстку Джулію Грынберг вінаватымі ў іміграцыйным махлярстве. Яны родам зь Беларусі і зараз ім пагражае да пяці гадоў турмы.
Суд у Нямеччыне прызнаў 97-гадовую Ірмгард Фюрхнэр саўдзельніцай больш як 10,5 тысячы забойстваў у нацысцкім канцлягеры Штутгаф. Яна працавала ў ім машыністкай камэнданта.
Загрузіць яшчэ