Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пачаўся закрыты суд за фота аэрадрома Зябраўка і «здраду дзяржаве»


Яўген Глушкоў, архіўнае фота
Яўген Глушкоў, архіўнае фота

Жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову пагражае да 15 гадоў калёніі.

32-гадовага Яўгена Глушкова затрымалі сёлета ў жніўні, з таго часу ён знаходзіцца у СІЗА-3 Гомля.

Яўген Глушкоў апошнім часам жыў у вёсцы Зябраўка Гомельскага раёну. Менавіта каля гэтага месца знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім з пачатку вайны разьмяшчаюцца расейскія вайскоўцы. У тым ліку там былі зафіксаваныя запускі ракетаў па ўкраінскай тэрыторыі.

Яўген скончыў вэтэрынарную акадэмію ў Віцебску, адслужыў у беларускім войску — у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў, спэцназе памежных войскаў. Гэта адно з самых непублічных падразьдзяленьняў беларускага войска. Пасьля службы Глушкоў пэўны час жыў ва Ўкраіне (ягоныя бацькі — этнічныя ўкраінцы, даўно жывуць у Беларусі), граў там у музычным гурце. Акрамя гэтага, ён таксама жыў у Кітаі — у тым ліку падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году. Зьехаў праз ковідныя абмежаваньні.

У ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, у выніку пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрона. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць, піша «Вясна».

Яўгена вінавацяць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356) і садзейнічаньню экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу).

Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе судзьдзя Алег Харошка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG