Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 сьнежня: студэнта з Бабруйску асудзілі на 2 гады «хіміі» за сарваны з крамы чырвона-зялёны сьцяг


Дзяржаўны сьцяг РБ
Дзяржаўны сьцяг РБ

У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян за пратэсты і выказваньне грамадзянскай пазыцыі. Таксама прагучаў чарговы прысуд за зьнявагу дзяржаўнай сымболікі.

Прысуд за сарваны сьцяг

У судзе Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску вынесьлі прысуд студэнту трэцяга курсу БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачанаму ў апаганьванні дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 КК), піша ПЦ «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачаньня, 20-гадовы Мікіта разам зь сябрам восеньскім вечарам прагульваўся па Бабруйску і каля адной з крам, наўмысна падскочыўшы, рукой схапіўся за палотнішча сьцяга Беларусі, усталяванага на дрэўку ў мэталічным кранштэйне, зь сілай пацягнуў яго ўніз. У выніку чаго сьцяг разам з фрагмэнтам тронка адламаўся ад месца мацаваньня і ўпаў на ходнік.

Затым, утрымліваючы сьцяг у руках за тронак, абвінавачаны прабег ня менш як 20 мэтраў, размахваючы ім. На другі дзень палотнішча выкінулі на вуліцу.

Судзьдзя Антон Дудаль прысудзіў Маляру абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG