Жанчын з вышэйшай адукацыяй у 1,4 раза больш, чым мужчын. Глядзім, які ўзровень адукацыі ў беларусаў, згодна зь перапісам.
За рэпрэсіі студэнтаў і выкладчыкаў адміністрацыямі двух беларускіх унівэрсытэтаў нямецкая ВНУ адмовілася супрацоўнічаць зь імі.
13 лістапада онлайн і офлайн пройдзе V фэстываль сэксуальнай асьветы Sex Education Day. Яго заснавальніца Аліна Сельвясюк расказвае, чым ён дапамагае людзям, што будзе цікавага сёлета, а таксама — чаму трэба займацца сваім разьвіцьцём у такія змрочныя часы.
У сярэднім кожны год разьмеркаваньне не адпрацоўваюць каля 2 тысяч выпускнікоў.
5 лістапада ў Празе адбылася прэзэнтацыя кнігі выкладчыка Карлавага ўнівэрсытэту доктара Ільлі Лямешкіна «Портрет Франциска Скорины». Кніга вельмі цікавая і грунтоўная, з глыбокім аўтарскім аналізам ілюстрацый Скарынавых выданьняў, зробленым на шырокім фоне мастацтва паўночнаэўрапейскага Рэнэсансу.
Ці могуць людзі сутыкнуцца з дыскрымінацыяй за нацыянальную мову? У кнізе «Мова 404» сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў.
Экскурсію па праскіх Альшанах з нагоды Дзядоў зладзіў для беларусаў і беларусак Чэхіі дасьледчык Сяргей Кнырэвіч.
Экспэрымэнт па праверцы сыстэм уваходнага кантролю ў менскіх ВНУ паказаў, што ў многіх навучальных установах сілавікі ў цывільным спакойна траплялі ў будынак ды яшчэ праносілі з сабой муляжы агнястрэльнай зброі.
Ужо 22 кастрычніка кожны беларус зможа стаць сувэрэнным уладальнікам сваёй лічбавай ідэнтычнасьці, заяўляе незалежная ініцыятыва «МэтаБеларусь».
Першая навуковая ўстанова найноўшай гісторыі Беларусі адзначыць стагодзьдзе ў 2022 годзе. Лічбавая калекцыя будзе паступова напаўняцца матэрыяламі, якія выдаваў Інбелкульт.
Тацяна Шчытцова — прафэсарка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, доктарка філязофскіх навук.
Літаратар і гісторык Уладзімер Арлоў адгукнуўся на сьмерць вэтэрана беларускага супраціву Антона Фурса, які правёў 9 гадоў у ГУЛАГу за сваю беларускую дзейнасьць у паваеннай Беларусі.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
У школцы ўжо адбыліся першыя заняткі для дзяцей беларусаў.
У Беларусі больш за 50% настаўнікаў прышчапіліся ад каранавірусу.
Размовы ў КДБ з настаўнікамі і дырэктарамі дзіцячых садкоў, прафэсары, звольненыя за «прагул» у дзень арышту, студэнты-ўцекачы ў Польшчу — расказваем, як рэпрэсіі і пагроза рэпрэсій зьмянілі школы і ВНУ ў Беларусі і што там адбываецца цяпер.
Жыровіцкая сярэдняя школа перастала быць беларускамоўнай: зь верасьня навучаньне перавялі на расейскую.
«Беларуская акадэмія», якая адкрылася сёлета на пачатку году і працуе дыстанцыйна ў партнэрстве з трыма навучальнымі ўстановамі Польшчы, атрымала афіцыйны дазвол на беларускамоўнае навучаньне.
У Віленскім музэі імя Івана Луцкевіча з 1 верасьня працуе суботняя школа, дзе вывучаюць беларускую мову. Свабода паразмаўляла з кіраўніцай праекту, настаўніцай і маці.
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Вядоўцы «Моднага моўнага клюбу „Гоман“» Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг запэўніваюць, што пасьля прагляду 12 заняткаў кожны чалавек свабодна загаворыць па-беларуску. Але пры адной умове: калі ня будзе ленавацца і добрасумленна выканае ўсе хатнія заданьні.
22 верасьня 70-гадовы юбілей адзначае Уладзімер Колас — рэжысэр, пэдагог, заснавальнік нязьменны дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, больш вядомага як «Коласаўскі ліцэй».
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Праверце свае веды пра гэтую гістарычную падзею
Талібы выключылі дзяўчат з афганскіх сярэдніх школ, загадаўшы толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам вярнуцца да заняткаў.
Паразмаўлялі з былой настаўніцай, якая звольнілася са школы празь ціск і была вымушаная пакінуць краіну. Жанчына расказала, што адбывалася ў школе летась, як прэсавалі настаўнікаў і ўсюды прыпляталі палітыку.
Выпускнікі сярэдняй школы сёлета будуць вучыцца па новым падручніку гісторыі. Зь яго можна даведацца, што падчас нацысцкай акупацыі калябаранты выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сымболіку і лёзунг «Жыве Беларусь!», а найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагодзьдзя названы «распад СССР».
Паразмаўлялі з былым настаўнікам адной зь менскіх школ, які мусіў звольніцца праз пагрозы і ціск з боку кіраўніцтва. Хлопец расказаў, як са школы прыбіраюць супрацоўнікаў зь «няправільнай» пазыцыяй.
З савецкіх часоў прынята лічыць, што беларусы — мірная нацыя, ніколі на нападала на іншых, а ўсе войны, у якіх яна ўдзельнічала, мелі выключна абарончы характар. Разьбіраемся разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, ці так гэта.
Сёньня ў Менску разьвітваюцца з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім. Дасьледчык беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя памёр 7 верасьня на 58 годзе жыцьця.
Гістарычная бітва пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, магчыма, самая значная перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой. Свабода расказвае, чаму.
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў спыніла дзейнасьць катэдры этналёгіі і фальклёру. Супрацоўнікаў паставілі перад фактам. Прычына кроку тлумачыцца «аптымізацыяй» працэсу.
За апошні год шмат беларусаў апынуліся ў вымушанай эміграцыі, зьехалі з краіны. Бальшыня абрала суседнія зь Беларусьсю краіны: Польшчу, Украіну, Літву.
У рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле вэрсіі брытанскага часопісу Times Higher Education (World University Rankings THE) увайшлі чатыры беларускія ВНУ.
Даведаліся ў шматдзетнай маці, зь якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі і дзеці ў школе. Спыталіся ў псыхоляга і юрыста што рабіць, калі ваша дзіця прымушаюць удзельнічаць у праўладных мерапрыемствах, павышаюць голас ці прымяняюць сілу. А таксама — як дзіцяці абараніць сябе ў такіх сытуацыях.
Змаганьне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці цягнулася больш за два гады.
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка адкрыў у Бабруйску новую школу. Прычым у сваёй прамове запатрабаваў «думаць, перш чым будваць».
У школах зьявяцца кіраўнікі вайскова-патрыятычнага выхаваньня, а таксама факультатыў пра духоўную культуру і патрыятызм.
Дзясяткі тысяч беларусаў выехалі за гэты год за мяжу. Людзі ўцякалі ад перасьледу. Цяпер яны ўладкоўваюць сваё жыцьцё ў іншых краінах. Як справы з адукацыяй дзяцей у краінах, дзе беларусы знайшлі сабе часовы прытулак?
Раней у школах, дзе навучаньне вядзецца на літоўскай ці польскай мовах, дзеці здавалі іспыт па мове сваёй нацыянальнай меншасьці. Гэта рабілася на дадатак да экзамэнаў па асноўных прадметах. Цяпер такія іспыты па мовах адмянілі. Выслухалі ўсе «за» і «супраць».
У самаабвешчанай «ДНР» на восьмы год вайны абяцаюць прывесьці навучальную праграму ў школах у поўную адпаведнасьць з праграмай у Расеі. Пры гэтым, як і ў «ЛНР», расейскую мову, на якой ідзе навучаньне, могуць палічыць яшчэ і за «мову карэнных народаў», пашырыўшы яе вывучэньне.
24 жніўня Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі» і заявіў, што «адукацыя ня можа быць па-за палітыкай». Глядзім, колькі кадраў бракуе ў гэтай сфэры.
Загрузіць яшчэ