Усяго ў рэйтынгу больш за паўтары тысячы навучальных устаноў з 99 краін і рэгіёнаў сьвету.
ВНУ ацэньвалі паводле 13 крытэраў, аб’яднаных у пяць груп: цытаванасьць навуковых артыкулаў, уклад у інавацыі, даходы ад дасьледчай дзейнасьці, якасьць выкладаньня, ступень глябальнасьці ўнівэрсытэту (магчымасьць прыцягваць лепшых супрацоўнікаў і замежных студэнтаў).
Чатыры беларускія ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Горадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт — апынуліся ў хвасьце рэйтынгу, ніжэй за 1200-ю пазыцыю.
Дакладная пазыцыя вызначаецца толькі для першых 200 устаноў, астатнія разьмяркоўваюцца па групах. Сёлета беларускія ВНУ апынулася ў сьпісе «1201+», гэта значыць, ніжэй за 1200.
У першую дзясятку сьпісу ўвайшлі толькі ВНУ Вялікай Брытаніі і ЗША. Першы радок рэйтынгу шосты год запар заняў Оксфардзкі ўнівэрсытэт. Другі радок падзялілі дзьве ВНУ з ЗША — Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут і Гарвардзкі ўнівэрсытэт.
У дзясятцы таксама Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, Прынстанскі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі унівэрсытэт у Бэрклі, Ельскі і Чыкагаўскі ўнівэрсытэты.